Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе
англ.: University of California, Santa Cruz
Выява лагатыпа
Арыгінальная назва англ.: University of California, Santa Cruz
Заснаваны 1965
Студэнты 19 494[1]
Размяшчэнне Санта-Круз, Каліфорнія, ЗША
Сайт ucsc.edu
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Каліфарнійскі ўніверсітэт у Санта-Крузе (англ.: University of California, Santa Cruz) — амерыканская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам даследчага ўніверсітэта, якая месціцца ў горадзе Санта-Круз у штаце Каліфорнія, ЗША.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Гэта адзін з дзесяці кампусаў у сістэме Каліфарнійскага ўніверсітэта. Ён размешчаны ля заліва Мантэрэй, на ўскрайку прыбярэжнага горада Санта-Круз, кампус месціцца на 810 га пагоркаў, парослых лясамі з выглядам на Ціхі акіян. Сярод выкладчыкаў універсітэта лаўрэаты Нобелеўскай прэміі, лаўрэаты прэміі "Прарыў у галіне навук аб жыцці", 12 членаў Нацыянальнай акадэміі навук ЗША, 28 членаў Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук і 40 членаў Амерыканскай асацыяцыі садзейнічання развіццю навукі. Дзевяць выпускнікоў універсітэта з'яўляюцца лаўрэатамі Пулітцэраўскай прэміі. Вучэльня класіфікуецца як доктарскі ўніверсітэт з вельмі высокай даследчай актыўнасцю. Універсітэт таксама з'яўляецца членам Асацыяцыі амерыканскіх універсітэтаў.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Аддзяленне мастацтваў
  • Аддзяленне гуманітарных навук
  • Аддзяленне сацыяльных навук
  • Аддзяленне прыродазнаўчых навук
  • Школа інжынерыі

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Заўвагі[правіць | правіць зыходнік]

  1. https://www.ucsc.edu/about/facts-figures.html Праверана 24 ліпеня 2020.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]