Перайсці да зместу

Калі ў іх няма хлеба, няхай ядуць пірожныя!

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Шардэнаўскі нацюрморт з брыёшам

«Калі ў іх няма хлеба, хай ядуць пірожныя!» — беларускі пераклад легендарнай французскай фразы: «Qu’ils mangent de la brioche», літар. «Няхай яны ядуць брыёшы», якая стала сімвалам крайняй далёкасці вярхоўнай абсалютысцкай улады ад рэальных праблем простага народа. Мае заблытанае паходжанне. Паводле найбольш ходкай версіі належыць Марыі Антуанеце, хоць храналагічнае супастаўленне біяграфічных звестак каралевы не адпавядае ні даце з’яўлення фразы, ні яе зместу.

Сучаснае ўжыванне

[правіць | правіць зыходнік]

Фразу часта выкарыстоўваьць СМІ. Напрыклад, амерыканскія радыёстанцыі ў перыяд эканамічнага крызісу 2008—2009 гадоў круцілі запісы, у якіх апавядалі пра парады грамадзянам па ашчаджэнні грошай, напрыклад — паездка на Гаваі адзін раз у год на 7 дзён замест двух разоў па тры-чатыры дні; запраўляцца бензінам уначы, калі ён больш шчыльны і інш. У адказ радыёслухачы пачалі дасылаць гнеўныя водгукі, што шматлікія амерыканцы ўжо даўно не могуць дазволіць сабе адпачынак у прынцыпе або ў іх адабралі машыну і нават жыллё за даўгі, называючы парады радыёстанцыі сучасным эквівалентам фразы пра «пірожныя».

Таксама фраза пра пірожныя некалькі разоў выкарыстоўвалася для апісання сумнеўнай актуальнасці лацінаамерыканскіх серыялаў, у якіх жыццё раскошных фазэнд запоўнена розным любоўным запалам, пры тым што асноўная маса насельніцтва лацінаамерыканскіх краін не маюць дома нават каналізацыі[1].

Зноскі