Пераклад
Пераклад — дзейнасць па сэнсавай інтэрпрэтацыі тэксту на адной мове і па стварэнні новага, эквівалентнага тэксту на іншай мове. Не гледзячы на тое, што разуменне іншых моў мела месца і да з'яўлення пісьма, перакладніцкая дзейнасць распачалася са з'яўленнем пісьмовай літаратуры. Гэтак, вядомы няпоўны пераклад шумерскага Эпаса пра Гільгамеша (к. 2000 да н.э.) на мовы Паўднёва-Заходняй Азіі, выкананы ў другім тысячагоддзі да нашай эры[1].
Мэтай перакладу з'яўляецца ўсталяванне адносін эквівалентнасці паміж зыходным і перакладным тэкстам (для таго, каб абодвы тэксты неслі ў сабе аднолькавы сэнс). Гэтыя абмежаванні ўключаюць кантэкст, правілы граматыкі зыходнай мовы, традыцыі пісьма, яго ідыёмы і г. д.
Пры перакладзе з адной мовы на другую заўсёды існуе рызыка таго, што ідыёмы перацякуць у недарэчнай форме ў выніковую мову. У той жа час, калькаванне і запазычванне словаў можа ўзбагаціць мову, на якую перакладаецца тэкст. Сапраўды, перакладанне і дапамагала ў фарміраванні моў, на якія ажыццяўляліся пераклады[2].
З узрастаннем патрэбнасцей бізнесу, пасля Індустрыяльнай рэвалюцыі, задачы па перакладзе былі фармалізаваныя — гэтак паўсталі асобныя перакладніцкія школы і спецыялізаваныя асацыяцыі[3].
Першапачаткова пераклад выконваўся выключна чалавекам, але з-за працаёмкасці працэсу перакладу ў 1940-х гадах перад інжынерамі паўстала задача аўтаматызацыі перакладніцкага працэсу (машынны пераклад), або прынамсі дапамогі ў перакладзе (аўтаматызаваны пераклад)[4]. З развіццём Інтэрнэту паўстаў цэлы рынак перакладніцкіх паслуг, а таксама пачалося развіццё моўнай лакалізацыі[5].
Сістэматычным даследваннем тэорыі і практыкі перакладаў займаецца перакладазнаўства.
Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]
- Паслядоўны пераклад
- Сінхронны пераклад
- Анатацыйны пераклад
- Поўны пісьмовы пераклад
- Літаратурны пераклад
- Мастацкі пераклад
- Літаральны пераклад
- Аўтарскі пераклад
- Рэфератыўны пераклад
- Тэхнічны пераклад
- Юрыдычны пераклад
- Эквірытмічны пераклад
- Ручны сканар-перакладчык
- Машынны пераклад
Зноскі
- ↑ J.M. Cohen, "Translation", Encyclopedia Americana, 1986, vol. 27, p. 12.
- ↑ Christopher Kasparek, "The Translator's Endless Toil", The Polish Review, vol. XXVIII, no. 2, 1983, pp. 84-87.
- ↑ Andrew Wilson, Translators on Translating: Inside the Invisible Art, Vancouver, CCSP Press, 2009.
- ↑ W.J. Hutchins, Early Years in Machine Translation: Memoirs and Biographies of Pioneers, Amsterdam, John Benjamins, 2000.
- ↑ M. Snell-Hornby, The Turns of Translation Studies: New Paradigms or Shifting Viewpoints?, Philadelphia, John Benjamins, 2006, p. 133.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Bassnett S., Lefevere A. Constructing cultures: essays on literary translation. Clevedon: Multilingual Matters, 1998