Пасля нас хоць патоп

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Пасля нас хоць патоп (фр.: Après nous le déluge — «пасля нас патоп») - гэта значыць, што пасля нашай смерці згінь хоць увесь свет; гэты выраз належыць маркізе Пампадур, упершыню ужыты ёю пры атрыманні Людовікам XV весткі пра няўдалую бітву пад Росбахам, якая глыбока уразіла.

Тую ж думку выказвала старадаўняя грэчаская прымаўка, якую ў лацінскім перакладзе часта выкарыстоўваў Тыберый: Me mortuo terra misceatur igni («пасля маёй смерці [хоць] зямля змяшаецца з агнём»).

Некаторыя даследчыкі схільныя прыпісваць гэту фразу рэгенту Філіпу Арлеанскаму.

Прыклады[правіць | правіць зыходнік]

  • «…Буржуазія, якая, як заўсёды, кіруецца правілам: "après nous le déluge" — пасля нас хоць патоп!», — пісаў Ленін[1].

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Зноскі