Перайсці да зместу

Каментарый да Кнігі Іова

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ілюмінаваны сюжэтны ініцыял з Каментарыя да Кнігі Іова Грыгорыя, абацтва Сен-П’ер у Прэа, Нармандыя

Каментарый да Кнігі Іова Святога Грыгорыя, або Маралія, часам называюць Magna Moralia (не блытаць з Magna Moralia  (англ.) Арыстоцеля), была напісана паміж 578 і 595, пачатая ў час, калі Грыгорый быў пры двары Тыберыя II  (руск.) ў Канстанцінопалі, а скончаная толькі пасля таго, як ён ужо прабыў у Рыме на працягу некалькіх гадоў. Гэта асноўная праца Грыгорыя, што займае каля 35 кніг і 6-ці тамоў, каментарый на кнігу Іова, азагалоўлены «ўсебаковы разгляд маральных пытанняў».