Каменяломнікавыя

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да: рух, знайсці
Каменяломнікавыя
Saxifraga oppositifolia bgiu.jpg
Saxifraga oppositifolia
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saxifragaceae Juss., 1789

Wikispecies-logo.svg
Сістэматыка
на Віківідах
Commons-logo.svg
Выявы
на Вікісховішчы
ITIS   24187
NCBI   3792
EOL   4396
GRIN   f:1011
IPNI   30001425-2
FW   54632

Каменяломнікавыя (Saxifragaceae) — сямейства кветкавых раслін.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шматгадовыя, радзей, аднагадовыя травы, хмызнякі і паўхмызнякі з цэльнымі чарговымі і процілеглымі лістамі, без прылісткаў. Кветкі пазушныя, энтамафільныя, правільныя, рэдка злёгку няправільныя. Калякветнік двайны (рэдка пялёсткі рэдукаваныя), чашалісцікаў і пялёсткаў па 5-10, рэдка па 4 ці 3. Тычынак таксама 5-10, вельмі рэдка 3. Адна з характэрных асаблівасцей — прысутнасць гіпантыя, які прырастае да асновы гінецэя. Гінецэй ад амаль апакарпнага да сінкарпнага ці паракарпнага, з 2-5 пладалісцікаў, завязь — у залежнасці ад зрастання гіпантыя з гінецэем — верхняя (амаль свабодная), паўніжняя ці ніжняя. Стылодыі свабодныя ці зрослыя ў слупок. Семязачаткі шматлікія, звычайна красінуцэлятныя, з двайным ці простым інтэгументам. Плод у большасці выпадкаў каробачка ці несапраўдная ягада.

Пашырэнне[правіць | правіць зыходнік]

Сямейства ўключае каля 30 родаў і 600 відаў. Распаўсюджаны галоўным чынам ва ўмераных абласцях паўночнага паўшар'я з нямногімі відамі ва ўмераных абласцях паўднёвага паўшар'я і ў гарах тропікаў. У Беларусі прадстаўлена 2 родамі і 4 відамі.

Роды[правіць | правіць зыходнік]

Mukdenia Rossii 02.JPG

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6