Каменяломнікакветныя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Saxifragales)
Каменяломнікакветныя

Saxifraga aizoides
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Saxifragales Dumort. (1829)

Сямействы
Гл. тэкст

Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  846633
NCBI  41946
EOL  4288
FW  182995

Каменяломнікакветныя (лац.: Saxifragales) — парадак двухдольных кветкавых раслін.

Асаблівасці біялогіі[правіць | правіць зыходнік]

Гэта шматгадовыя ці аднагадовыя травы, радзей паўхмызнякі ці хмызнякі. Лісты чаргаваныя або супраціўныя, вельмі рэдка кальчаковыя, простыя, цэльныя ці, радзей, лопасцевыя, звычайна без прылісткаў. Кветкі ў рознага роду суквеццях ці адзіночныя, звычайна двухполыя, актынаморфныя або, радзей, злёгку зігаморфныя, звычайна з двайным калякветнікам. Пялёсткі свабодныя або, радзей, больш-менш зрослыя, рэдка адсутнічаюць. Тычынкі ў аднолькавай колькасці з чашалісцікамі ці іх у два разы больш, свабодныя; пыльнікі ўскрываюцца падоўжнай шчылінай. Песцік апакарпны або цэнакарпны (сінкарпны ці паракарпны), звычайна са свабоднымі стылодыямі; завязь верхняя, паўніжняя ці ніжняя, з некалькімі або многімі семязачаткамі. Плады — каробачкі, шматлістоўкі ці ягадападобныя.

Сістэматыка[правіць | правіць зыходнік]

Паводле таксанамічнай сістэмы класіфікацыі APG II (2003), у склад парадку ўваходзяць наступныя сямействы:

У больш ранняй сістэме класіфікацыі Кронквіста (1981, 1988) гэты парадак не прысутнічаў, а пералічаныя сямействы былі падзелены паміж парадкамі Ружавыя (Rosales), Hamamelidales і Haloragales. Аднак апынулася, што яны з'яўляюцца монафілетычнай групай, якія маюць агульнае сваяцтва з разідамі і астэрыдамі.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісанай у гэтым артыкуле групы раслін да класа двухдольных гл. артыкул «Двухдольныя».

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Сапегін Л. М. Батаніка. Сістэматыка вышэйшых раслін: вучэбны дапаможнік для студэнтаў устаноў вышэйшай адукацыі па біялагічных спецыяльнасцях. — Гомель: ГДУ, 2012. — 337 с. ISBN 978-985-439-644-6

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]