Камон
Камон (яп.: 家紋, «знак дома»), таксама мон (яп.: 紋, «знак»), мансё (яп.: 紋章, мансё:, «радавы малюнак») — у Японіі — свайго роду сямейны герб. Камон з’яўляецца ў некаторай ступені арыгінальным знакам роду, сям’і ці чалавека, дастаткова вядомага, каб мець асабісты сімвал. Гэты знак не з’яўляецца гербам у агульным сэнсе гэтага слова, бо не прадстаўляе сабой геральдычную эмблему роду.
Дызайн
[правіць | правіць зыходнік]Радавыя знакі прадстаўляюць сабой стылізаваную выяву кветак, раслін, жывёл, пёраў, рукатворных прадметаў (веера і г.д.) і таму падобнага, звычайна упісаных у акружнасць. Традыцыйна камоны маюць двухколерную афарбоўку. Часам у камонах адлюстроўваюцца і прафесійныя атрыбуты ўладальніка (гейша, напрыклад, можа мець камон з выявай веера).
Гістарычная даведка
[правіць | правіць зыходнік]Традыцыйна камоны маляваліся на кімано і хаоры прадстаўнікоў высакароднага саслоўя ў Японіі. З абодвух бакоў кімано магло быць намалявана ад аднаго да пяці камонаў, акрамя таго, яны маглі быць намаляваныя на рукавах і на спіне. Жанчыны высакароднага паходжання мелі права насіць на вопратцы свой сямейны камон, а не сімвал мужа, і перадаваць яго па спадчыне дочкам. Камон можа таксама адлюстроўвацца на некаторых прадметах, такіх як фіранкі, аздабленне паланкіна і г. д. Камоны атрымалі распаўсюджванне і як сімвалы, якія малююцца на сцяжках валадарных асоб, даймё і самураеў, на іх шлемах (яп.: 兜, кабута) і даспехах (яп.: 胴, до:).
Камоны з’яўляюцца збольшага і статуснымі сімваламі: больш старажытныя, простыя камоны часцяком кажуць аб высокім статусе свайго ўладальніка, альбо пра большую ўрачыстасць адзенні.
Сучаснасць
[правіць | правіць зыходнік]У сучаснай Японіі практычна кожная сям’я мае свой камон, аднак выкарыстоўваюцца гэтыя знакі даволі рэдка. Часцей для афіцыйных і прадстаўніцкіх патрэб выкарыстоўваюцца інкан (яп.: 印鑑, «пячатка») — асабістая пячатка пацвярджэння, якая замяняе ў Японіі подпіс . У цяперашні час камон трывала ўвайшоў ва ўжытак як сімвал японскай даўніны, арнаментальны элемент афармлення японскіх рэстаранаў, крамаў, прадметаў нацыянальнага начыння.
Гл. таксама
[правіць | правіць зыходнік]- Тамга — аналагічны цюркскі геральдычны сімвал.
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Каталог монов (англ.). Архівавана з першакрыніцы 9 лютага 2012.
- Найбольш поўны каталог монаў на японскай мове (яп.). Архівавана з першакрыніцы 28 сакавіка 2012. Праверана 15 ліпеня 2009.