Кімано
Перайсці да навігацыі
Перайсці да пошуку
Кімано — традыцыйнае мужчынскае і жаночае адзенне японцаў — халат прамога крою, загортваецца направа і ўтрымліваецца поясам («обі»), мае шырокія рукавы («содэ»). Жаночыя кімано адрозніваюцца вельмі шырокім поясам і доўгімі рукавамі, унутраны край якіх, як і падпашная проймы, застаецца незашытымі. Па матэрыяле і крою кімано падзяляюцца на начныя, хатнія, паўсядзённыя, выходныя і цырыманіяльныя.
Літаратура[правіць | правіць зыходнік]
- Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш.. — Мн.: БелЭн, 1999. — Т. 8: Канто — Кулі. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8), ISBN 985-11-0035-8.