Камісіі добрага парадку

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Камісіі добрага парадку (лац.: Boni Ordinis) — органы мясцовай адміністрацыі ў гарадах з каралеўскай юрысдыкцыяй Рэчы Паспалітай. Першая камісія створана ў 1765 г. для размеркавання даходаў Варшавы[1]. Сойм 1768 г. стварыў падобныя камісіі для ўладкавання фінансаў і гаспадаркі буйных гарадоў і мястэчак. 3 1777 юрыдычны статус камісій афармляўся каралеўскімі прывілеямі, членаў камісій прызначаў кароль. У ВКЛ дзейнічалі ў гарадах «сталічнага значэння»: Магілёве, Полацку, Віцебску (ва ўсіх — да 1772 г.), Берасці, Вільні, Гародні, Менску, Новагародку, Пінску. Вызначалі гарадскія даходы, клапаціліся пра стан гарадской гаспадаркі, догляд убогіх і хворых за кошт царкоўных ахвяраванняў. Чатырохгадовы сойм 1788—1792 гг. замяніў камісіі добрага парадку камісіямі парадкавымі цывільна-войсковымі і Камісіяй паліцыі абодвух народаў.

Зноскі

  1. Korzon, T. Wewnętrzne dzieje Polski za Stanisława Augusta (1764 – 1794): badania historyczne ze stanowiska ekonomicznego i administracyjnego / Tadeusz Korzon. T. 2. – Kraków – Warszawa: L. Zwoliński – T. Paprocki, 1897. – [4], 428, [1] s., [20] k. tabl. złoż.: il. — S. 296.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Gordziejew, J. Próby reform miejskich w Grodnie w okresie Oświecenia // Rocznik Biblioteki Naukowej PAU i PAN w Krakowie. — 2001. — Rok 46. — S.
  • Анішчанка, Я. Камісіі добрага парадку / Яўген Анішчанка // Вялікае княства Літоўскае: Энцыклапедыя: У 2 тамах / Рэдкалегія: Г. П. Пашкоў (галоўны рэдактар) [і інш.]; Навуковыя кансультанты: Я. К. Анішчанка [і інш.]. Том 2: К — Я. — 2-е выданне. — Мн.: Беларуская энцыклапедыя імя Петруся Броўкі, 2007. — С. 25.