Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан
каз.: Қазақстан Республикасы Ұлттық Қауіпсіздік Комитеті
Выява лагатыпа
Краіна
Створана 1992
Штаб-кватэра
Кіраўніцтва
Кіраўнік Карым Масімаў[d] і Yermek Sagimbayev[d][1]
Сайт knb.gov.kz

Камітэт нацыянальнай бяспекі Рэспублікі Казахстан (КНБ РК) — непасрэдна падначалены народу Казахстана ў асобе яго выбраных прадстаўнікоў і падсправаздачны Прэзідэнту (вярхоўнаму галоўнакамандуючаму) Рэспублікі Казахстан спецыяльны дзяржаўны орган, які з'яўляецца складовай часткай сістэмы забеспячэння бяспекі і суверэнітэту Рэспублікі Казахстан.

Асноўныя задачы[правіць | правіць зыходнік]

  • Удзел у распрацоўцы і рэалізацыі дзяржаўнай палітыкі ў галіне забеспячэння бяспекі асобы, грамадства і дзяржавы;
  • Здабыванне разведвальнай інфармацыі ў інтарэсах Рэспублікі Казахстан;
  • Выяўленне, папярэджанне і спыненне разведвальнай і іншай накіраванай на нанясеньне шкоды бяспекі Рэспублікі Казахстан дзейнасці спецыяльных службаў і арганізацый замежных дзяржаў, а таксама асобных асоб;
  • Выяўленне, папярэджанне і спыненне тэрарызму і іншай дзейнасці, накіраванай на гвалтоўнае змяненне канстытуцыйнага ладу, парушэнне цэласнасці і падрыў бяспекі Рэспублікі Казахстан;
  • Выяўленне, спыненне, раскрыццё і расследаванне злачынстваў, аднесеных заканадаўствам да ведання органаў нацыянальнай бяспекі;
  • Забеспячэнне Прэзідэнта Рэспублікі Казахстан, дзяржаўных органаў, Узброеных Сіл, іншых войскаў і воінскіх фарміраванняў краіны ўрадавай сувяззю ў мірны і ваенны час;
  • Арганізацыя шыфравальнай работы ў дзяржаўных органах, арганізацыях і воінскіх фарміраваннях Рэспублікі Казахстан;
  • Забеспячэнне аховы і абароны дзяржаўнай мяжы Рэспублікі Казахстан.
  1. а б https://eurasianet.org/kazakhstan-explainer-whos-in-whos-out-as-tokayev-tries-to-take-back-control