Канал Кенет — Эйван

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Акведук праз канал у Эйванкліфе.

Канал Кенет-Эйван (англ.: Kennet and Avon Canal) — водны канал у паўднёвай Англіі.

Даўжыня — 140 км, на канале пабудавана 105 шлюзаў. Кенет-Эйван злучае сістэмы рэк Эйвана, які ўпадае ў Брыстальскі заліў, і Кенета, прытоку Тэмзы. Максімальная вышыня канала над узроўнем мора — 140 м. Канал пабудаваны паміж гарадамі Бат (Сомерсет) і Ньюберы (Беркшыр). Ад Бата да Брысталя шлях праходзіць па рацэ Эйван, а ад Ньюберы да Рэдынга па рацэ Кенет.

Будаўніцтва канала праходзіла ў 17941810 гг. У 1950-я гады канал планавалася зачыніць, але з 1960-х гг стаў ізноў шырока выкарыстоўвацца.

Зноскі