Даўжыня цела 13—16 см, крыла — 7,2—8,6 см, размах крылаў 22—26 см; маса 19—22 г. У вясновым апярэнні у самца цемя, лоб і грудка чырвонага колеру, верхні бок цела бураваты, брушка і бакі белыя. Самка па афарбоўцы падобная да самца, але ў апярэнні ў яе адсутнічае чырвоны колер.
Пашырана ў Еўразіі, Паўночна-Заходняй Афрыцы. На Беларусі звычайны пералётны від, на поўдні і ў цэнтральнай частцы часам зімуе. Жыве ў садах, на ўзлесках, лугах. У перыяд гнездавання трымаюцца парамі, у іншы час чародамі.