Кансорцыум Сусветнага павуціння
World Wide Web Consortium | |
---|---|
![]() | |
Тып | кансорцыум |
Заснаванне | кастрычнік 1994 |
Заснавальнікі | Цім Бернерс-Лі |
Размяшчэнне |
МІТ/CSAIL — ЗША ERCIM — Францыя Універсітэт Кэё — Японія Бэйханскі ўніверсітэт — Кітай |
Галіна | World Wide Web |
Колькасць супрацоўнікаў | |
Дэвіз | Leading the Web to its full potential і Un seul web partout et pour tous[2] |
Даччыныя кампаніі | Improving Web Advertising Business Group[d], WebAssembly[d] і Schema.org[d] |
Сайт | w3.org |
Кансорцыум Сусветнага павуціння (англ.: World Wide Web Consortium, W3C) — міжнародная арганізацыя, якая распрацоўвае і ўкараняе тэхналагічныя стандарты для Сусветная Павуціння. Заснавальнікам і дырэктарам кансорцыума з'яўляецца сэр Цім Бернерс-Лі[3], аўтар шматлікіх распрацовак у галіне інфармацыйных тэхналогій. Кансорцыум складаецца з арганізвцый-членаў, мэтай якіх з'яуляецца сумесная распрацоўка стандартаў World Wide Web. Па стане на 14 красавіка 2015 г., кансорцыум складаецца з 397 членаў[4].
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
Кансорцыум Сусветнага павуціння быў заснаваны Цімам Бернерсам-Лі ў кастрычніку 1994 г., пасля таго як ён пакінуў працу у Еўрапейскай арганізацыі па ядзерных даследаваннях (CERN). Месцам заснавання з'яўляецца Масачусецкі тэхналагічны інстытут. Падтрымлівалі заснаванне Еўрапейская камісія і Агенцтва па перспектыўных абаронных навукова-даследчых распрацоўках ЗША (DARPA).[3]
W3C спрабуе дасягнуць пагадненне паміж членамі індустрыі ў прыняцці новых стандартаў. Ранейшыя версіі HTML, якія выкарыстоўвалі розныя кампаніі, былі несумяшчальнымі, што прыводзіла да некаррэктнага адлюстроўвання вэб-старнак. Каб унесці аднастайнасць, кансорцыум прапанаваў кампаніям прытрымлівацца адзіных правіл і стандартаў.
Планавалася, што CERN будзе валодаць еўрапейскай галіной W3C, аднак CERN вырашыў сканцэнтравацца на фізіцы элементарных часціц, а не на інфармацыйных тэхналогіях. У красавіку 1995 г. уладальнікам еўрапейскай галіны W3C стаў Дзяржаўны інстытут даследванняў у інфарматыцы і аўтаматыцы Францыі (INRIA). Японская галіна W3C запрацавала ў верасні 1996 г. ва Універсітэце Кэё. Пачынаючы з 1997 года, W3C адчыніў 18 сваіх прадстаўніцтв па ўсім свеце.
Зараз кансорцыум сумесна адмініструюць чатыры арганізацыі: Масачусецкі тэхналагічны інстытут, Еўрапейскі кансорцыум інфарматыцы і матэматыцы, Універсітэт Кэё і Бэйханскі ўніверсітэт.[5]
Выкарыстанне рэкамендацый[правіць | правіць зыходнік]
Рэкамендацыі кансорцыума адкрыты, гэта значыць не абаронены патэнтамі і могуць укараняцца любым чалавекам без усялякіх фінансавых адлічэнняў кансорцыуму. У адрозненне ад іншых арганізацый, якія займаюцца распрацоўкай стандартаў для Інтэрнэту, Кансорцыум Сусветнага павуціння не мае праграм сертыфікацыі (на адпаведнасць рэкамендацыям кансорцыума) і не плануе іх ўводзіць, таму рэкамендацыі W3C атрымалі значна большае распаўсюджванне, чым стандарты любых іншых арганізацый. У той жа час, з-за адсутнасці сертыфікацыі шматлікія вытворцы выконваюць рэкамендацыі толькі часткова.
Працэс стандартызацыі[правіць | правіць зыходнік]
Часам, калі спецыфікацыя становіцца занадта вялікай, яна разбіваецца на незалежныя модулі, якія могуць распрацоўвацца розны перыяд часу. Кожнае наступнае выданне модуля ці спецыфікацыі завецца узроўнем (англ.: Level) і пазначаецца цэлым лікам пасля назвы (напрыклад CSS3 = Узровень 3). Змены, якія адбываюцца на кожным узроўні пазначаюцца лічбай пасля кропкі (CSS2.1 = Версія 1).
Любы стандарт W3C праходзіць наступныя стадыі ўзгаднення:[6]
Працоўны праект (Working Draft)[правіць | правіць зыходнік]
Пасля сбору інфармацыі ад рэдактараў і абмеркавання, спецыфікацыя можа быць абублікавана ў якасці працоўнага праекта для разгляду з боку супольнасці. Гэта першая версія спецыфікацыі, якая даступна публічна. Прынімаюцца любыя камментары, але гарантый, што пасля іх будуць прадпрыняты якія-небуць дзеянні, не даецца.
На гэтым этапе дакумент, хутчэй за ўсё, мае вялікія адрозненні ў параўнанні з канчатковай версіяй.
Магчымая рэкамендацыя (Candidate Recommendation)[правіць | правіць зыходнік]
Магчымая рэкамендацыя спецыфікацыі больш поўная за чарнавік. На гэтым этапе працоўная група прызнае, што стандарт робіць тое, што ад яго патрабуецца. Адной з мэт гэтага этапу з'яўляецца атрыманне дапамогі ад супольнасці распрацоўшчыкаў.
Дакумент можа змяняцца і далей, але істотныя функціі застаюцца нязменнымі.
Прапанаваная рэкамендацыя (Proposed Recommendatio)[правіць | правіць зыходнік]
Варыянтам стандарту на узроўні прапанаванай рэкамендацыі дакумент робіцца пасля праходжання папярэдніх этапаў. Карысталььнікі ужо ўнеслі свае прапановы, а аўтары — змены ў стандарт. Дакумент падаецца на канчатковае сцвярджэнне Кансультатыўнаму савету W3C.
Гэты этап з'яўляецца асабліва важным, але звычайна на нём не ўносяцца істотныя змены ў стандарт.
Рэкамендацыя W3C (W3C Recommendation)[правіць | правіць зыходнік]
Гэта апошні этап развіцця стандарту. Стандарт ужо проайшоў шырокі агляд і тэставанне як у тэарэтычных, так і практычных умовах. На гэтым этапе стандарт ужо ухвалены W3C для шырокага выкарыстоўвання ў адпаведнай вобласці.
Наступныя змены[правіць | правіць зыходнік]
Рэкамендацыі могуць абнаўляцца пазней асобна апублікаванымі выпраўленнямі, якія адлюстроўваюць досыць істотныя змены, зробленыя з часу апошняй публікацыі. W3C таксама публікуе розныя віды інфармацыйных нататак, не прызначаных для разгляду ў якасці стандарту.
Крытыка[правіць | правіць зыходнік]
У 2012-2013 гг. W3C пачаў працаваць над прапановай дадаць у HTML5 API для DRM (Encrypted Media Extensions), што было сустрэта вельмі негатыўна тымі, хто лічыць адной з галоўных уласцівасцяў вэб-стандартаў адкрытасць, ці незалежнасць ад пэўнага пастаўшчыка праграмнага ці апаратнага забяспячэння. [7][8][9][10][11]
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
- Афіцыйны сайт Кансорцыума Сусветнага павуціння
- Спіс арганізацый — чальцоў кансорцыума
- Працэс стандартызацыі ў W3C
- Інструкцыі і саветы па укараненню распрацовак W3C Архівавана 28 чэрвеня 2005.
- Утыліты і праграмы валідацыі W3C
Зноскі
- ↑ http://www.w3.org/People
- ↑ https://www.w3c.fr/a-propos-du-w3c-france/la-mission-du-w3c/
- ↑ 3,0 3,1 World Wide Web Consortium (W3C). About the Consortium(англ.) .
- ↑ W3C — Current Members(англ.) .
- ↑ Facts about W3C(англ.) .
- ↑ 7 W3C Technical Report Development Process(англ.) .
- ↑ Cory Doctorow What I wish Tim Berners-Lee understood about DRM(англ.) . Technology blog at guardian.co.uk (12 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
- ↑ Glyn Moody BBC Attacks the Open Web, GNU/Linux in Danger(англ.) . Open Enterprise blog at Computerworld (13 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 20 сакавіка 2013.
- ↑ Scott Gilbertson DRM for the Web? Say It Ain’t So(англ.) (недаступная спасылка). Webmonkey. Condé Nast (12 лютага 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 21 сакавіка 2013.
- ↑ Tell W3C: We don't want the Hollyweb(англ.) . Defective by Design. Free Software Foundation (1 сакавіка 2013). Архівавана з першакрыніцы 6 красавіка 2013. Праверана 25 сакавіка 2013.
- ↑ Danny O'Brien Lowering Your Standards: DRM and the Future of the W3C . Electronic Frontier Foundation (1 кастрычніка 2013). Праверана 3 кастрычніка 2013.