Канстанцін Іосіфавіч Сракоўскі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Іосіфавіч Сракоўскі
Дата нараджэння не пазней за 1885
Дата смерці не раней за 1915 ці 1918
Грамадзянства
Альма-матар
Архітэктурны стыль мадэрн
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Іосіфавіч Сракоўскі (да 1885 — пасля 1915) — расійскі архітэктар, грамадзянскі інжынер, педагог. Працаваў у стылі мадэрн[1]. Вывучаў будаўніцтва дарог.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дата і месца нараджэння пакуль невядомыя. Вышэйшую прафесійную адукацыю атрымаў у Пецярбургскім інстытуце грамадзянскіх інжынераў. Прыкладна з 1899 года працаваў архітэктарам у Кіеве. З 1901 па 1910 год працаваў у будаўнічым аддзеле Кіеўскага губернскага праўлення, малодшым інжынерам, грамадзянскім інжынерам, у апошні перыяд малодшым архітэктарам. У той жа час з 1906 года працаваў інспектарам і выкладчыкам у Кіеўскай школе дзясятнікаў.

З сакавіка 1915 года быў прыкамандзіраваны да Упраўлення Будаўніка Гродзенскай крэпасці[2].

У студзені 1918 года падаў заяўку на конкурс гарадскога архітэктара сярод іншых 32 архітэктараў.

Яму належала сядзіба № 168 па вуліцы Кузнечнай (цяпер Антановіча  (руск.)).

Рэалізаваныя праекты[правіць | правіць зыходнік]

Прыбытковы дом Верасоцкага
  • Кіеўскі настаўніцкі інстытут (1910—1911), а цяпер жылы дом;
  • Прыбытковы дом Верасоцкага на вул Сталыпінскай (цяпер Алеся Ганчара  (укр.)) № 65 (1911)[1];
  • Рэканструкцыя Пакроўскай царквы  (руск.)[3] (пашырэнне з прыбудовай званіцы, 1907, рэалізавана на працягу 1907-16).
  • Земская лякарня (Ромны)

Публікацыі[правіць | правіць зыходнік]

  • Сроковский К. Дороги тележные обыкновенные, грунтовые, мостовые и шоссе : Для дорож. десятников, техников, инженеров и земств / К. И. Сроковский, гражд. инж. — 3-е изд., расшир. — Киев : тип. Р. К. Лубковского, 1913. — XX, 327 с. : ил.; 26.
  • Сроковский К. «Мосты». — Киев: книгоиздательство И. И. Самоненко, 1915. — 135 с.[4]

Адрасы ў Кіеве[правіць | правіць зыходнік]

  • вул. Вялікая Дарагажыцкая (тепер Юрыя Ільенкі  (руск.)) № 31 (да 1901),
  • вул. Вялікая Жытомірская № 34 кв.11 (1902—1905),
  • вул. Малаваладзімірская (цяпер Ганчара  (руск.)) № 35 (1906—1907),
  • вул. Вялікая Падвальная (цяпер Яраславаў Вал  (руск.)) № 2 (1908? — 1909),
  • вул. Малаваладзімірская (цяпер Ганчара) № 26 (1910),
  • вул. Цімафееўская (цяпер Міхаіла Кацюбінскага  (руск.)) № 4 (1911—1914),
  • вул. Малаваладзімірская (цяпер Ганчара) № 50 (з 1915).

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Володимир Тимофієнко. Зодчі України кінця XVIII — початку XX століть. Біографічний довідник.
  • Пам’ятки історії та культури України: Каталог-довідник. Зошит 2: Каталог-довідник пам’яток історії та культури України: м. Київ / Горбик В. О. (кер. автор. колект.), Гаврилюк Л. О., Денисенко Г. Г., Катаргіна Т. І., Титова О. М., Пархоменко М. Т., Федорова Л. Д., Чешко В. М. — К., 2007. — 277 с. — ISBN 978-966-8999-05-5.
  • Весь Киев на 1901 год. Издание М. А. Радоминского. Киев, 1902.
  • Весь Киев на 1902 год. Издание М. А. Радоминского. Киев, 1902.
  • Весь Киев на 1903 год. Издание К. Я. Шампаньера. Киев, 1903.
  • Весь Киев на 1905 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1905.
  • Весь Киев на 1906 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1906.
  • Весь Киев на 1907 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1907.
  • Весь Киев на 1909 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1909.
  • Весь Киев на 1910 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1910.
  • Весь Киев на 1911 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, 1911.
  • Весь Киев на 1912 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, типография 1-й Киевской артели печатного дела, 1912.
  • Весь Киев на 1914 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, типография 1-й Киевской артели печатного дела, 1914.
  • Весь Киев на 1915 год. Издание С. М. Богуславского. Киев, типография 1-й Киевской артели печатного дела, 1915.