Канстанцін Мікалаевіч Караедаў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Канстанцін Мікалаевіч Караедаў
Дата нараджэння 1862
Дата смерці не раней за 1910
Грамадзянства
Альма-матар
Працаваў у гарадах Сімферопаль
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Канстанцін Мікалаевіч Караедаў (1862[1] — пасля 1912[2]) — рускі інжынер-архітэктар, прадстаўнік гістарызму, які жыў і працаваў на тэрыторыі сучасных Літвы і Беларусі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Дзяцінства і адукацыя[правіць | правіць зыходнік]

Наразіўся ў 1862 годзе. Выхоўваўся ў Мікалаеўскім аляксандраўскім рэальным вучылішчы, а ў 1882 годзе паступіў у Санкт-Пецярбургскі інстытут грамадзянскіх інжынераў, які скончыў у 1887 годзе з правам на чын X класа.

Прафесійная дзейнасць[правіць | правіць зыходнік]

Пасля інстытута быў прызначаны архітэктарам і інжынерам Янаўскага павета(руск.) бел. Люблінскай губерні. У 1894—1904 гадах займаў пасаду віленскага гарадскога архітэктара.

Пазней працаваў ва Уладзіміры, Таўрычаскай губерні і Сімферопалі.

З 1910 года займаў пасаду гродзенскага губернскага інжынера[3].

Праекты[правіць | правіць зыходнік]

Для будынкаў, пабудаваных па праектах Караедава, характэрна масіўнасць і пышна дэкараваныя фасады, з выкарыстаннем элементаў неабарока і неарэнесанса.

У Вільні па праектах Караедава было пабудавана каля сарака будынкаў. Да найважнейшых ставяцца

  • будынак Яўрэйскага тэатра (18951897) на цяперашняй вуліцы Наугардука 10/2 (Naugarduko g. 10/2, цяпер Цэнтр талерантнасці — філіял Яўрэйскага музея імя Гаона);
  • самы ранні ў Вільні прыклад архітэктуры мадэрна — драўляны павільён у Бернардзінскім садзе(англ.) бел. (1902; не захаваўся), пабудаваны для выстаўкі сельскай гаспадаркі і промыслаў і пазней прыстасаваны для выстаўкі Мастацкага таварыства «Sztuka» (1903), затым для летняга Польскага тэатра (1907);
  • Гарадская зала з канцэртнымі заламі і гасцініцай «Гранд гатэль» (18991902; цяпер Нацыянальная філармонія Літвы(руск.) бел.);
  • адміністрацыйныя будынкі Галоўнага ўпраўлення конегадоўлі на вуліцах Вівульске (Vivulskio g. 2, 1898) і Ёна Басанавічус(руск.) бел. (J. Basanavičiaus g. 12, 1900 і J. Basanavičiaus g. 14, 1902).
Дом Бунімовіча. Фрагмент фасада

Чатырохпавярховы дом Ісаака Смажаневіча з гасцініцай «Брыстоль», тэатральнай залай і крамамі, зімовым садам, кватэрамі (18991900) на Георгіеўскім праспекце (цяперашнім праспекце Гядзіміна, Gedimino per. 22-24) — адзін з самых раскошных будынкаў у горадзе.

Гарадская зала
Дом Гіршы Янава

Акрамя таго, архітэктару належаць праекты будынкаў бібліятэкі. М. Страшуна паміж Вялікай сінагогай(руск.) бел. і Яўрэйскай вуліцай (1896; не захавалася), прыбытковыя дамы Беньяміна Менакера на вуліцы Шапена (Šopeno g. 6, 1894), Гірша Янава на вуліцы Басанавічус (J. Basanavičiaus g. 16, 1897), Ізраіля Бунімовіча (J. Basanavičiaus g. 5, 1900; у якасці аб’екта рэгіянальнага значэння ахоўваецца дзяржавай, код у Рэгістры культурнай спадчыны Літоўскай Рэспублікі 288[4]), А Арэста (Vilniaus g. 2, 1897).

Рэканструяваў шэраг будынкаў; у прыватнасці, у 18981899 гадах рэканструяваў дом купца Ізраіля-Эліі Блоха на вуліцы Завальнай (цяпер Піліма, Pylimo g. 22). Будынак ўключаны ў Рэгістр культурнай спадчыны Літоўскай Рэспублікі ў якасці аб’екта рэгіянальнага значэння і ахоўваецца дзяржавай (код 12507[5].

Зноскі

  1. Korojedovas Konstantinas // Lietuvos architektai / Redakcinė komisija: Vytautas Dičius (pirmininkas) ir kt.. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2002. — С. 363. — 648 с. — 1 500 экз. — ISBN 9986-571-83-9. (літ.) 
  2. Lukšonytė-Tolvaišienė, Nijolė. Korojedov Konstantin // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Juozas Tumelis et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — Т. X: khmerai – Krelle. I – X tomų papildymai. — С. 624. — 832 с. — 14 500 экз. — ISBN 5-420-01600-1. (літ.) 
  3. Памятная книжка по Гродненской губернии на 1910 год. Стр. 79
  4. Pastatas Архівавана 6 чэрвеня 2020. (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 19 снежня 2016.
  5. Pastatas Архівавана 6 чэрвеня 2020. (літ.). Kultūros vertybių registras. Kultūros paveldo departamentas prie Kultūros ministerijos. Праверана 19 снежня 2016.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Korojedovas Konstantinas // Lietuvos architektai / Redakcinė komisija: Vytautas Dičius (pirmininkas) ir kt.. — Vilnius: Vilniaus dailės akademijos leidykla, 2002. — С. 363. — 648 с. — 1 500 экз. — ISBN 9986-571-83-9. (літ.) 
  • Lukšonytė-Tolvaišienė, Nijolė. Korojedov Konstantin // Visuotinė lietuvių enciklopedija / Juozas Tumelis et al.. — Vilnius: Mokslo ir enciklopedijų leidybos institutas, 2006. — Т. X: khmerai – Krelle. I – X tomų papildymai. — С. 624. — 832 с. — 14 500 экз. — ISBN 5-420-01600-1. (літ.)