Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў
Дата нараджэння 16 сакавіка 1907(1907-03-16)
Месца нараджэння
Дата смерці 25 студзеня 1980(1980-01-25) (72 гады)
Альма-матар
Грамадзянства
Званне старшы лейтэнант[1]
Бітвы/войны Паход Чырвонай Арміі ў Заходнюю Беларусь і Украіну, Вялікая Айчынная вайна
Узнагароды і званні
Ордэн Леніна Ордэн Айчыннай вайны I ступені Ордэн Айчыннай вайны 2 ступені Ордэн Чырвонай Зоркі

Канстанцін Міхайлавіч Белавусаў (16 сакавіка 1907, в. Юсцінава, Себежскі павет, Віцебская губерня — 25 студзеня 1980) — адзін з кіраўнікоў партызанскага руху на тэрыторыі Магілёўскай вобласці ў гады Вялікай Айчыннай вайны.

З 1929 г. у Чырвонай Арміі. Удзельнік вызвалення Заходняй Беларусі (1939). Падчас Вялікай Айчыннай вайны ўдзельнік абароны Мінска[2].

У партызанах з ліпеня 1941 г.: камандзір групы, атрада, у лістападзе 1942 — ліпені 1943 г. — 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады, у ліпені 1943 — красавіку 1944 г. — Магілёўскай ваенна-аператыўнай групы, адначасова ў студзені — красавіку 1944 г. — 113-га партызанскага палка, член Магілёўскага падпольнага РК КП(б)Б. У 1945—1962 гг. на адміністрацыйна-гаспадарчай працы ў Мінску[2].

Зноскі

  1. https://pamyat-naroda.ru/heroes/podvig-nagrada_kartoteka1000143400/
  2. а б Белоусов Константин Михайлович // Биографический справочник. — Мн.: «Белорусская советская энциклопедия» имени Петруся Бровки, 1982. — Т. 5. — С. 51. — 737 с.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]