Магілёўская ваенна-аператыўная група

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search

Магілёўская ваенна-аператыўная група (Магілёўская ВАГ, Ваенна-аператыўная група пры Магілёўскім падпольным райкоме КП(б)Б) — партызанскае злучэнне, якое дзейнічала на тэрыторыі Магілёўскага, Бялыніцкага, Клічаўскага раёнаў; таксама назва органа кіраўніцтва гэтым злучэннем. Уваходзіла ў Магілёўскае партызанскае злучэнне.

Створана ў ліпені 1943 года ў адпаведнасці з пастановай Магілёўскага падпольнага абкома КП(б)Б і загадам Магілёўскай (абласной) ВАГ на базе 113-га, 121-га партызанскіх атрадаў 6-й Магілёўскай партызанскай брыгады і асобнага 61-га партызанскага атрада. У лістападзе 1943 года 121-ы партызанскі атрад быў разгорнуты ў 121-ы партызанскі полк (пазней 121-ы партызанскі полк імя А. М. Касаева), у студзені 1944 года 113-ы партызанскі атрад — у 113-ы партызанскі полк. У снежні 1943 года створаны 200-ы партызанскі атрад і перададзены Баранавіцкаму партызанскаму злучэнню паўднёвай зоны.

30 чэрвеня 1944 года ваенна-аператыўная група (2639 партызан) злучылася з Чырвонай Арміяй.

Камандаванне[правіць | правіць зыходнік]

Кіраўніцтва ажыццяўлялі сакратар падпольнага РК КП(б)Б Іван Паўлавіч Станкевіч (жнівень 1943 — чэрвень 1944).

Камандзіры[правіць | правіць зыходнік]

Начальнікі штаба[правіць | правіць зыходнік]

  • В. П. Дрожнікаў (ліпень — снежань 1943);
  • Ц. І. Немаляеў (выконваў абавязкі);
  • В. С. Конанаў (май — чэрвень 1944).

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • А. Л. Манаенкоў П. С. Паўлавец. Магілёўская ваенна-аператыўная група // Беларусь у Вялікай Айчыннай вайне, 1941—1945: Энцыкл. / Рэдкал.:І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш.. — Мн.: БелСЭ, 1990. — 680 с. — 20 000 экз. — ISBN 5-85700-012-2.