Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Гандбол
Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў
Нарадзіўся 15 жніўня 1964(1964-08-15) (59 гадоў)
Грамадзянства
Альма-матар
Клубная кар’ера[* 1]
1982—1992 СКА Мінск
  1. Колькасць гульняў і галоў за прафесійны клуб лічыцца толькі для розных ліг нацыянальных чэмпіянатаў.

Канстанцін Рыгоравіч Шаравараў (нар. 15 жніўня 1964, г. Мінск) — беларускі гандбаліст, заслужаны майстар спорту СССР. Чэмпіён XXIV Алімпійскіх гульняў у Сеуле (Паўднёвая Карэя). З 1988 года ў складзе зборнай каманды СССР. Пяціразовы чэмпіён СССР. Срэбны прызёр чэмпіянату свету 1990 года. Уладальнік Кубка СССР, трохразовы ўладальнік Кубка еўрапейскіх чэмпіёнаў, уладальнік Кубка кубкаў еўрапейскіх краін, уладальнік Суперкубка ў складзе каманды «СКА»-Мінск.

Прызначаўся галоўным трэнерам зборнай жаночай каманды Беларусі. Першым трэнерам быў Аркадзь Брыцко. Выступаў за клуб «СКА»-Мінск (1982—1992, 1995—1996). Як легіянер гуляў у замежных клубах Германіі, Ізраіля і Швецыі. Узнагароджаны медалём «За працоўны гераізм».

Галоўны трэнер жаночай каманды «БНТУ-БелАЗ».

Зноскі

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гандбол на Брестчине : истоки, тренеры, игроки, победы (руск.) / В. Н. Кудрицкий. — Брест: Альтернатива, 2016. — 152 с.: ил. — ISBN ISBN 978-985-521-566-1.