Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане (1994)
Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане 1994 года | |||||||||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
«Ці ўхваляеце вы прыняццё новай канстытуцыі краіны?»
| |||||||||||||||||||||||||||||
Усенародны рэферэндум ў Таджыкістане аб прыняцці новай Канстытуцыі Рэспублікі Таджыкістан адбыўся 6 лістапада 1994 года, стаўшы першым рэферэндумам у гісторыі незалежнага Таджыкістана. Рэферэндум праходзіў на фоне і ва ўмовах бесперапыннай грамадзянскай вайны ў краіне, якая пачалася ў маі 1992 года і скончылася толькі ў чэрвені 1997 года. Па выніках рэферэндуму, была прынята зусім новая Канстытуцыя Рэспублікі Таджыкістан, якая замяніла дзеючую да гэтага часу Канстытуцыю Таджыкскай ССР, прынятую ў 1978 годзе.
Перадгісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аб’явы аб дзяржаўнай незалежнасці Рэспублікі Таджыкістан ад СССР 9 верасня 1991 года, у краіне працягвала дзейнічаць Канстытуцыя таджыкскай ССР, прынятая 14 красавіка 1978 года Вярхоўным Саветам таджыкскай ССР. У маі 1992 года ў Рэспубліцы пачалася грамадзянская вайна паміж дзеючым камуністычным і неакамуністычным Урадам Рэспублікі, прарасійскімі і праўзбекскімі сіламі з аднаго боку, і Аб’яднанай таджыкскай апазіцыяй, якая ўключала ісламскія, дэмакратычныя і нацыяналістычныя партыі, рухі і сілы з другога. Як і дзеючы камуністычны і неакамуністычны ўрад, так і Аб’яднаная таджыкская апазіцыя выступалі за прыняцце абсалютна новай Канстытуцыі незалежнай рэспублікі, але ў кожнага з бакоў былі свае праекты новай Канстытуцыі.
Вынікі рэферэндуму
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на масавы адток часткі насельніцтва (бежанцаў) Рэспублікі з-за вайны ў Расію, Узбекістан, Афганістан і іншыя краіны, па афіцыйных дадзеных ЦВК Рэспублікі, на рэферэндуме яўка склала рэкордныя 94,40 %. Гэтыя лічбы былі падвергнутыя сумневу некаторымі замежнымі назіральнікамі, а таксама прадстаўнікамі Аб’яднанай таджыцкай апазіцыі. Паводле тых жа афіцыйных дадзеных, 95,70 % выбарцаў прагаласавала за прыняцце новай Канстытуцыі незалежнага Таджыкістана, а 4,28 % грамадзянаў прагаласавала супраць яе. У той жа дзень рэферэндум быў прызнаны праведзеным[1]. Новая Канстытуцыя была падтрымана 90 % галасоў[2].
Асноўнымі пунктамі новай Канстытуцыі незалежнага Таджыкістана былі ўвядзенне прэзідэнцкага праўлення, Увядзенне аднапалатнага парламента, абвяшчэнне Таджыкістана свецкай дзяржавай і забарона на стварэнне і рэгістрацыю палітычных партый рэлігійнай накіраванасці, абавязак правядзення ўсенародных канстытуцыйных рэферэндумаў для ўнясення магчымых будучых паправак у Канстытуцыю.
Зноскі
- ↑ Nohlen, D, Grotz, F & Hartmann, C (2001) Elections in Asia: A data handbook, Volume I, p462 ISBN 0-19-924958-X
- ↑ Nohlen, D, Grotz, F & Hartmann, C (2001) Elections in Asia: A data handbook, Volume I, p464 ISBN 0-19-924958-X