Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане (2016)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канстытуцыйны рэферэндум у Таджыкістане 2016 года
«Ці ўхваляеце вы папраўкі ў канстытуцыю краіны?»
Вынік
Так ці не Галасоў Адсотак
Так 3 834 862 96.6%
Не 134 877 3.4%
Сапраўдных галасоў 3 969 739 97.79%
Несапраўдных галасоў 89 683 2.21%
Усяго галасоў 4 059 422 100.00%
Яўка 91.63%
Электарат 4 430 116

22 мая 2016 года ў Таджыкістане прайшоў канстытуцыйны рэферэндум. Усяго была прапанавана 41 папраўка ў Канстытуцыю[1]. Змены ўключалі:

  • унясенне змяненняў у артыкул 65, каб скасаваць абмежаванні прэзідэнцкіх тэрмінаў для Эмамалі Рахмона
  • памяншэнне мінімальнага ўзросту для ўдзелу ў выбарах прэзідэнта з 35 да 30 гадоў
  • забарона палітычных партый, заснаваных на рэлігійных платформах

Паводле афіцыйных звестак, змены ўхвалілі 96,6 % выбаршчыкаў. Заяўлена, што яўка выбаршчыкаў склала 91,63 %.

Правядзенне выбараў[правіць | правіць зыходнік]

Паводле «Рэпарцёраў бяз межаў», урад Таджыкістана блакаваў, запужваў і пагражаў незалежным СМІ падчас падрыхтоўкі да рэфэрэндуму[2]. Па словах Сяргея Сіроткіна, які ўзначальваў расійскую назіральную місію, «рэферэндум прайшоў у поўнай адпаведнасці з законамі»[3]. Назіральнікам ад Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе і яе даччынай арганізацыі БДІПЧ было адмоўлена ва ўездзе і дазволе на назіранне за рэферэндумам[4].

У краіне было размешчана больш за 3200 выбарчых участкаў, а для таджыкскіх эмігрантаў у некалькіх буйных гарадах Расіі былі размешчаны дадатковыя месцы для галасавання[2].

Зноскі

  1. The Central Asian Referendum Radio Free Europe/Radio Liberty, 21 May 2016
  2. а б Tajikistan votes in referendum on unlimited term for president. Deutsche Welle (22 мая 2016). Праверана 23 May 2016.
  3. Life-term presidency for Emomali Rakhmon approved at Tajikistan referendum(недаступная спасылка). TASS (23 мая 2016). Архівавана з першакрыніцы 11 жніўня 2016. Праверана 23 May 2016.
  4. OSCE/ODIHR may not send its observers to Tajikistan to monitor constitutional referendum Архівавана 30 чэрвеня 2016. Asia Plus, 13 April 2016