Канфедэрацыя працы Расіі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Канфедэрацыя працы Расіі
КПР
Краіна
Адміністрацыйны цэнтр
Тып арганізацыі асацыяцыя прафсаюзаў, прафсаюзны цэнтр
Афіцыйная мова руская
Заснаванне
Дата заснавання 1995
ktr.su

Канфедэрацыя працы Расіі (скар.: КПР) — расійскае аб’яднанне прафсаюзаў. Канфедэрацыя была створана на ўстаноўчым з’ездзе ў Маскве 12 красавіка 1995 года. У перыяд стварэння аснову КПР склалі прафсаюзы транспартнага сектара, сярод якіх — Федэральны прафсаюз авіядыспетчараў (ФПАД) Расіі, Расійскі прафсаюз маракоў, Расійскі прафсаюз докераў, Расійскі прафсаюз лакаматыўных брыгад чыгуначнікаў і іншыя. Аднак неўзабаве пасля заснавання КПР у сувязі з рознагалоссямі, што ўзніклі па пытаннях развіцця Канфедэрацыі, з яе выйшаў шэраг прафсаюзаў, — пераважна, вытворчага сектара — якія стварылі Усерасійскую канфедэрацыю працы (УКП). Пазней раскол быў пераадолены, і ў 2011 годзе Усерасійская канфедэрацыя працы ўвайшла ў склад Канфедэрацыі працы Расіі.

У лістападзе 2000 года УКП і КПР былі прыняты ў склад Міжнароднай канфедэрацыі свабодных прафсаюзаў (МКСП). У 2006 годзе адбылося зліццё МКСП і Сусветнай канфедэрацыі працы, у выніку якога была заснавана Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў (МКП). УКП і КПР сталі сяброўскімі арганізацыямі — заснавальнікамі МКП і прынялі актыўны ўдзел ва ўстаноўчым кангрэсе МКП у Вене ў лістападзе 2006 года.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]