Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Скандынаўскія краіны

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі (лац.: Conferentia Episcopalis Scandiae, CES) — калегіяльны орган царкоўна-адміністрацыйнага кіравання Рымска-Каталіцкай царквы ў Даніі, Ісландыі, Нарвегіі, Фінляндыі і Швецыі. Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ажыццяўляе вызначаныя пастырскія функцыі, накіраваныя на вырашэнне літургічных, дысцыплінарных і іншых пытанняў, уласцівых каталіцкай абшчыне скандынаўскіх краін. Вышэйшым органам Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі з'яўляецца агульны сход біскупаў скандынаўскіх краін. Рашэнні канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі зацвярджаюцца Рымскім Папам.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

У 1923 годзе адбылася сустрэча ардынарыя стакгольмскай дыяцэзіі біскупа Іаханеса Эрыка Мюлера, ардынарыя апостальскага вікарыята Даніі біскупа Іосіфам Брэмсом і ардынарыя апостальскага вікарыята Нарвегіі Іаханеса Олафа Сміта. Падчас гэтай сустрэчы вырашаліся пытанні пра становішча жаночых манаскіх кангрэгацый у Скандынавіі і падрыхтоўкі да візіту прэфекта Кангрэгацыі распаўсюджання веры кардынала Вілема Марынуса ван Росума. На гэтай сустрэчы таксама было вырашана правесці ў хуткім часе Сінод.

12 жніўня 1923 года ў Стакгольме адбыўся першы этап Сінода біскупаў скандынаўскіх краін. Падчас сінадальнага сходу біскуп Іаханес Эрык Мюлер прапанаваў стварыць царкоўны адміністрацыйны орган, цэнтр якога знаходзіўся б у Капенгагене. Другі этап Сінода адбыўся 15 жніўня 1923 года ў Хельсінкі, на якім абмяркоўвалася пытанне стварэння агульнай духоўнай семінарыі для дыяцэзій скандынаўскіх краін.

У лютым 1924 года адбылася інфармацыйная сустрэча, да якой далучыўся ардынарый апостальскай прэфектуры Ісландыі біскуп Марцін Мёйленберг.

У жніўні 1932 года ў рамках Скандынаўскага еўхарыстычнага кангрэсу адбылася яшчэ адна сустрэча біскупаў скандынаўскіх краін.

Падчас Другой сусветнай вайны Святы Прастол санкцыянаваў стварэнне пастаяннай канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі. Арганізацыйная сустрэча адбылася 11 — 14 чэрвеня 1946 года. Наступныя сходы Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі праходзілі ў Осла (верасень 1951 года), Бергене (май 1960 года), Хельсінкі (27 верасня 1984 года). На канферэнцыі ў Хельсінкі было вырашана, што біскупы будуць сустракацца праз вызначаны прамежак часу.

Члены канферэнцыі[правіць | правіць зыходнік]

У склад Канферэнцыі каталіцкіх біскупаў Скандынавіі ўваходзяць сем біскупаў з

Дыяцэзіі Краіны
Дыяцэзія Капенгагена Сцяг Даніі
Дыяцэзія Стакгольма Сцяг Швецыі
Дыяцэзія Хельсінкі Сцяг Фінляндыі
Дыяцэзія Осла Сцяг Нарвегіі
Тэрытарыяльная прэлатура Тромсё Сцяг Нарвегіі
Тэрытарыяльная прэлатура Тронхейма Сцяг Нарвегіі
Дыяцэзія Рэйк'явіка Сцяг Ісландыі

Арганізацыйная структура[правіць | правіць зыходнік]

Канферэнцыя каталіцкіх біскупаў збіраецца адзін раз у два гады. Вышэйшым органам Канферэнцыі з'яўляецца Генеральная асамблея, якая аб'ядноўвае ўсіх каталіцкіх біскупаў Скандынавіі.

Генеральная асамблея[правіць | правіць зыходнік]

На Генеральнай асамблеі вырашаюцца наступныя пытанні:

    • Дапамога пастырскай працы;
    • Каардынацыя пастырскай дзейнасці;
    • Экуменічныя адносіны з іншымі хрысціянскімі абшчынамі Скандынавіі;

Рашэнні, прынятыя на Генеральнай асамблеі абавязковыя для ўсіх удзельнікаў Канферэнцыі.

Пастаянны савет[правіць | правіць зыходнік]

Пастаянны савет дзейнічае паміж сходамі Генеральнай асамблеі. Пастаянны савет складаецца са Старшыні і Генеральнага сакратара, якія маюць права прымаць рашэнні абавязковыя для ўсіх удзельнікаў паміж працамі Генеральных асамблей.

Спіс старшыняў[правіць | правіць зыходнік]

Імя Гады старшынства Дадатковая інфармацыя
1 біскуп Джон Эдвард Тэйлар 19701973 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма
2 біскуп Паўль Версурэн 19731978 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі
3 біскуп Джон Вілем Нікалайсен Гран 19781986 ардынарый дыяцэзіі Осла
4 біскуп Паўль Версурэн 19861998 ардынарый дыяцэзіі Хельсінкі
5 біскуп Герхард Швенцэр 19992005 ардынарый дыяцэзіі Осла
6 біскуп Андэрс Арбареліус з 2005 ардынарый дыяцэзіі Стакгольма

Крыніца[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]