Капліца Трох Свяціцелей

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Славутасць
Капліца Трох Свяціцелей
49°50′32″ пн. ш. 24°02′04″ у. д.HGЯO
Краіна  Украіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Канстанцін Карнякт
Map
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Капліца Трох Свяціцелей — частка комлекса Успенскай царквы ў Львове, помнік архітэктуры.

У архітэктуры капліцы перапляліся традыцыі народнай і рэнесанснай архітэктуры.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 15781591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 18461847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда над уваходам у капліцу
Інтэр’ер
Партал

Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]