Капліца Трох Свяціцеляў

З пляцоўкі Вікіпедыя
Перайсці да навігацыі Перайсці да пошуку
Славутасць
Капліца Трох Свяціцеляў
Каплиця Трьох Святителів, Львів (01).jpg
49°50′32″ пн. ш. 24°02′04″ у. д.HGЯO
Краіна Flag of Ukraine.svg Украіна
Месцазнаходжанне
Архітэктурны стыль рэнесансная архітэктура
Заснавальнік Канстанцін Карнякт
Будаўніцтва 15781591 гады
Лагатып Вікісховішча Капліца Трох Свяціцеляў на Вікісховішчы

Капліца Трох Свяціцеляў — капліца ў Львове. З’яўляецца часткай ансамбля Успенскай царквы, размешчанага на рагу вуліц Падвальнай і Рускай. Размешчана ва ўнутраным двары (уваход — праз браму суседняга дома), у куце паміж храмам і званіцай (вежай Карнякта). Прылягае да паўночнага фасаду царквы.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Капліца была пабудавана архітэктарам Андрэем Падлесным у 15781591 гг. на сродкі львоўскага купца Канстанціна Карнякта. Пасля пажару ў 1671 годзе была зноў адбудавана. У 18461847 гадах капліцу рэстаўравалі, тады яна была злучаная з царквой праходам. Цяпер уваход у Успенскую царкву з вуліцы закрыты, можна ўвайсці толькі праз капліцу Трох Свяціцеляў.

Апісанне[правіць | правіць зыходнік]

Шыльда над уваходам у капліцу
Інтэр’ер
Партал

Будынак Капліца — невялікі, прамавугольны ў плане будынак, без калон і слупоў. Завершаны развітым антаблементам з трыма купаламі на цесна пастаўленых васьмівугольных барабанах, увянчаных рэнесанснымі ліхтарыкамі. Фасады сіметрычныя, члянёныя пілястрамі. Па цэнтры фасаднай сцяны размешчана рэнесансны партал, фланкіраваны паўкалонамі з дэкаратыўнымі рэльефамі, выразанымі ў камені. Арачныя вокны узятыя ў рэльефныя абрамленні. Прапорцыі архітэктурных і дэкаратыўных элементаў надаюць капліцы непаўторную вытанчанасць.

Комплекс інтэр'ернай дэкору ўключае скульптурнае афармленне купальных скляпенняў (XVII ст.).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]