Капэла Святога Крыжа (Пражскі Град)

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Славутасць
Капэла Святога Крыжа
Pražský hrad kaple sv. Kříže.jpg
50°05′24″ пн. ш. 14°24′00″ у. д.HGЯO
Краіна Чэхія
Месцазнаходжанне
Епархія Архідыяцэзія Прагі
Архітэктурны стыль архітэктура барока[d]
Архітэктар Nicolò Pacassi[d]

Капэла Святога Крыжа (чэшск.: Kaple svatého Kříže) — капэла ў паўднёва-ўсходняй частцы Другога двара Пражскага Граду.

Капэла была збудавана ў 17561764 гг. у стылі барока пражскім архітэктарам італьянскага паходжання Ансельм Марцін Лураго(ням.) бел. па праекце Нікола Пакасі(англ.) бел. на месцы старых адміністрацыйных пабудоў і каранацыйнай кухні Карла VI, у якой з 1723 г. размяшчалася гаўптвахта.

Статуя Св. Пятра

Пасля таго як Фердынанд V адрокся ад трона і пасяліўся ў Пражскім Градзе, пачалася перабудова капэлы ў класіцыстычным стылі, якая доўжылася з 1852 па 1856 год. Падчас рэканструкцыі ў 1854 г. на паўночным фасадзе былі ўсталяваны статуі Святых Пятра і Паўла працы Эмануэля Макса(чэшск.) бел.. Ад старога будынка захаваліся толькі галоўны алтар працы Іозефа Лаўэрмана, які ўпрыгожваюць скульптуры анёлаў працы Ігнаца Платцэра(чэшск.) бел. і Распяцце, распісанае Францішка Ксавера Балкі. На бакавых алтарах яго карціны Св. Віт, Св. Вацлаў, Св. Тэрэзія і Св. Францішак. Ля ўваходу ў капэлу стаіць скульптура Св. Яна Непамуцкага Э. Макса.

У пачатку 1960-х гг. капэлу яе прыстасавалі пад Скарбніцу для экспазіцыі прадметаў са Святавіцкага скарбу(руск.) бел., які выстаўляўся тут у перыяд з 1961 па 1990 г. Пазней у капэле размясціўся інфармацыйны цэнтр для турыстаў.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Stephen Brook, 2003, Przewodnik National Geographic Praga i Czechy, National Geographic, ISBN 83-89019-50-7
  • Прага — Флоренция: Bonechi, 2009. — (Золотая книга). — ISBN 978-88-476-2412-2.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]

  • archINFORM — 1994. Праверана 31 ліпеня 2018.