Перайсці да зместу

Фердынанд I (імператар Аўстрыі)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Фердынанд I
ням.: Ferdinand I.
імператар Аўстрыі[d]
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
Папярэднік Франц II
Пераемнік Франц Іосіф I
кароль Венгрыі
2 сакавіка 1835 — 2 снежня 1848
Папярэднік Франц II
Пераемнік Франц Іосіф I
32-і кароль Чэхіі
1835 — 1848
Папярэднік Франц II
Пераемнік Франц Іосіф I

Нараджэнне 19 красавіка 1793(1793-04-19)[1][2][…]
Смерць 29 чэрвеня 1875(1875-06-29)[1][2][…] (82 гады)
Месца пахавання
Род Габсбург-Латарынгскі дом[d]
Бацька Франц II
Маці Марыя Тэрэза Бурбон-Неапалітанская
Жонка Марыя Ганна Савойская[d][6][7]
Грамадзянства
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Дзейнасць палітыка[8]
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Фердынанд I (ням.: Ferdinand I.), (19 красавіка 1793 — 29 чэрвеня 1875), імператар Аўстрыі з 2 сакавіка 1835 па 2 снежня 1848 года, кароль Венгрыі і Чэхіі (як Фердынанд V, у тыя ж гады). Імператар пакутаваў на розныя хваробы, не меў дзяржаўных талентаў і добраахвотна адмовіўся ад улады. Быў папулярны ў Чэхіі, дзе правёў апошнія гады жыцця і атрымаў мянушку «Фердынанд Добры» (чэшск.: Ferdinand Dobrotivý).

Старэйшы сын імператара Франца I; узыйшоў на прастол пасля смерці бацькі ў 1835 годзе. Адрозніваўся слабым здароўем, пакутаваў на эпілепсію і гідрацэфалію.

Яго кіраванне рашуча нічым не адрознівалася ад рэакцыйнага валадарання яго бацькі, бо Метэрніх па-ранейшаму кіраваў усімі справамі імперыі. Характар у Фердынанда быў мяккі, добры, спакойны, але да апошняй ступені млявы і нерашучы. Справы былі яму ў цяжар, і ён зусім імі не цікавіўся, і мала ў іх разумеў. Склалася свайго роду рэгенцтва з Метэрніха, Колаўрата і эрцгерцага Людвіга, якое і кіравала імперыяй, а Фердынанд падпісваў усе паперы, якія толькі яму падаваліся. Асабістыя свае схільнасці Фердынанд праявіў толькі ў агульнай амністыі (1838) палітычных злачынцаў, якія былі пад судом і следствам у Ламбардыі, і ў некалькіх прыватных амністыях па іншых справах; жорсткасці ў абыходжанні з палітычнымі арыштантамі, якая была ўласцівая яго папярэдніку, Фердынанд не меў.

Рэвалюцыя 1848 года

[правіць | правіць зыходнік]

Сакавіцкія дні 1848 гады прымусілі яго выдаліцца ў Інсбрук. Ні з кім з еўрапейскіх манархаў пераможная рэвалюцыя 1848 года так хутка не прымірылася, як з Фердынандам: супраць яго асабіста ніхто нічога не меў. Напачатку восені 1848 года ён вярнуўся ў Вену, але хуткія поспехі венгерскага паўстання ў сувязі з выбухам кастрычніцкага абурэння ў Вене канчаткова знішчылі і стамілі імператара. Рэакцыя, якая перамагала амаль ва ўсёй Еўропе ў апошнія месяцы 1848 года, не супакоіла яго. 2 снежня 1848 года ён адрокся ад прастола (у Ольмюцы) на карысць свайго пляменніка Франца Іосіфа I.

Несамастойнасць Фердынанда і неразуменне патрабаванняў часу былі такімі вялікімі, што незадоўга да сакавіцкай рэвалюцыі, калі яму дакладвалі пра жахлівы стан фінансаў, ён сказаў: «ну, на мяне і Метэрніха яшчэ хопіць!» Аўстрыі без Метэрніха ён зусім сабе, відаць, не ўяўляў; таму пасля падзення Метэрніха яго кіраванне звярнулася ў шэраг самых непаслядоўных ваганняў, якія завяршыліся адмовай ад прастола. Пасля адрачэння ён жыў у сваіх памесцях і ў Празе, займаючыся сельскай гаспадаркай, да якой заўсёды меў схільнасць.

Зноскі

  1. а б Lundy D. R. Ferdinand I Kaiser von Österreich // The Peerage Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. а б Ferdinand I. (Österreich) // Brockhaus EnzyklopädieF.A. Brockhaus, 1796.
  3. Dr. Constant v. Wurzbach Habsburg, Ferdinand I. (Kaiser von Oesterreich) // Biographisches Lexikon des Kaiserthums Oesterreich: enthaltend die Lebensskizzen der denkwürdigen Personen, welche seit 1750 in den österreichischen Kronländern geboren wurden oder darin gelebt und gewirkt habenWien: 1856. — Т. 6. — S. 197.
  4. а б Ferdinand, V. český a uherský král,rakous, 1793-1875 // Olomouc City Library regional database Праверана 26 верасня 2024.
  5. verschiedene Autoren Biographisches Lexikon zur Geschichte der böhmischen LänderR. Oldenbourg Verlag, Collegium Carolinum, 2000. Праверана 27 кастрычніка 2025.
  6. https://books.google.es/books?id=BxT8FNonTuYC&hl=es&pg=PA193#v=onepage&q&f=true
  7. (unspecified title) Праверана 7 жніўня 2020.
  8. Národní autority České republiky Праверана 22 лютага 2024.