Перайсці да зместу

Карай Лауфенаўэр

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карай Лауфенаўэр
Дата нараджэння 23 чэрвеня 1848(1848-06-23)
Месца нараджэння
Дата смерці 27 красавіка 1901(1901-04-27) (52 гады)
Месца смерці
Грамадзянства
Род дзейнасці псіхіятр, гінеколаг, школьны настаўнік
Альма-матар
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карай Лауфенаўэр (ням.: Karl Laufenauer; 23 чэрвеня 1848, Секешфехервар — 27 красавіка 1901, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі лекар-псіхіятр. Першы прафесар псіхіятрыі ва Універсітэце ў Будапешце.

Вучыўся ва Універсітэце ў Будапешце, ступень доктара медыцыны атрымаў у 1873 годзе. Затым спецыялізаваўся ў неўралогіі і псіхіятрыі ў Ферэнца Шварцэра  (венг.) ў Будапешце, у Шарко ў Парыжы, Вестфаля  (руск.) ў Берліне, Мейнерта  (руск.) ў Вене. Пасля вяртання на радзіму займаўся, у прыватнасці, гіпнозам і гіпнатэрапіяй. У 1878 працаваў у псіхіятрычнай установе ў Будапешце. У 1878 стаў прыват-дацэнтам. З 1881 звязаны з бальніцай Святога Роха  (венг.). Разам з памочнікам Караем Шаферам правёў шэраг эксперыментаў у гэтай установе. Член Венгерскай акадэміі навук з 1891 года. З 1882 прафесар, з 1891 звычайны прафесар псіхіятрыі ва Універсітэце ў Будапешце. Ён памёр раптоўна, 27 красавіка 1901 года.

Фатаграфіі эксперыментаў, якія праводзілі Карай Лауфенаўэр і Карай Шафер у 80-я гады XIX стагоддзя

Выбраныя творы

[правіць | правіць зыходнік]
  • Az elmegyógyintézetek túltömöttsége, annak okai és elháritásáról. Budapest, 1875
  • Agyszöveti vizsgálatok. Budapest, 1879
  • Vizsgálatok az agy corti-calis látómezejéről. Budapest, 1880
  • Az emlékező tehetségről. Budapest, 1884
  • Kétes elmeállapotok a törvényszék elött. Franklin-társulat könyvnyomdája, 1893
  • Károly Laufenauer, Zsigmond Reichard: Psychiatria és büntetöjog. Franklin-társulat könyvnyomdája, 1894
  • Előadások az idegélet világából. Budapest, 1899

Зноскі

  1. PIM identifier Праверана 27 чэрвеня 2020.