Карай Шафер

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Карай Шафер
Károly Schaffer.png
Дата нараджэння 7 верасня 1864(1864-09-07)[1]
Месца нараджэння
Дата смерці 16 кастрычніка 1939(1939-10-16)[1] (75 гадоў)
Месца смерці
Месца пахавання
Грамадзянства
Род дзейнасці неўролаг, анатам
Месца працы
Альма-матар
Член у
Commons-logo.svg Карай Шафер на Вікісховішчы
Магіла Карая Шафера

Карай Шафер, таксама Карл Шафер (7 верасня 1864, Вена — 16 кастрычніка 1939, Будапешт, Венгрыя) — венгерскі неўролаг, неўрапатолаг і псіхіятр. Валокны аксонаў нейронаў ад CA3 да CA1 гіпакампа(руск.) бел., так званыя калатэралі Шафера(англ.) бел., названы ў яго гонар. Стваральнік уласнай неўрапаталагічнай школы.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Вене, дзе працаваў па кантракце яго бацька, па прафесіі мастак-скульптар. Ад нараджэння ён валодаў нямецкай як другой роднай мовай, тым не менш лічыў сябе за венграм, і ў бацькоўскім доме гаварыў па-венгерску (у адрозненне ад свайго брата Фрыджыса). Вывучаў медыцыну ў Будапешце, таксама наведваў лекцыі Тэадора Майнерта(руск.) бел. ў Вене. Скончыў універсітэт у 1888 годзе, пасля чаго ўладкаваўся на працу ў якасці памочніка Карая Лауфенаўэра ў яго будапешцкай лабараторыі. У тым жа годзе ён апублікаваў сваю першую неўрапаталагічную працу ў нямецкім часопісе «Archiv für Psychiatrie und Nervenkrankheiten(англ.) бел.». З 1889 па 1895 год працаваў у якасці асістэнта ў Аддзеле псіхіятрыі Універсітэта ў Будапешце. У 1891 годзе, вучыўся ў Франкфурце-на-Майне ў Вайгерта(англ.) бел. і Эдзінгера(англ.) бел.. У 1893 годзе стаў прыват-дацэнтам  неўрапаталогіі і неўралогіі. У 1895 годзе ён пакінуў клініку Лаўфенаўэра і быў прыняты на працу ў якасці лекара ў Шпіталі Лізаветы і неўролага ў Клініцы Прынца Альберта Апоньі. У 1899 годзе стаў прафесарам, аднак без кафедры. У 1912 годзе Шафер атрымаў званне экстраардынарнага прафесара, і яму было даручаны зноў створаны Аддзел гісталогіі мозгу. У 1919 годзе ён быў звычайным прафесарам псіхапаталогіі і неўрапаталогіі. У 1925 стаў прафесарам псіхіятрыі.

У 1902—1905 гады ён падрабязна апісаў неўрапаталогію хваробы Тэя — Сакса(руск.) бел..

Вучнямі Schaffera былі, у прыватнасці, Дэжэ Мішкальцы, Іштван Кёрньей(венг.) бел., Кальман Шанта(венг.) бел., Лаяш Анг’ял, Бела Хешст-Гараньі(эсп.) бел., Артур Шарба(венг.) бел., Ласла Эпштэйн, Рэжэ Балінт(англ.) бел., Шандар Ферэнцы(руск.) бел., Тыбар Легоцкі(польск.) бел., Эрнё Фрэй, Ласла Баласа, Ласла Медуна(англ.) бел. і Пауль Раншбург(руск.) бел.[2].

Памёр 16 кастрычніка 1939 года ў Будапешце. Пасмяротныя ўспаміны напісалі Дэжэ Мішкальцы[3] і Вілібальд Шольц(польск.) бел.[4].

Выбраныя творы[правіць | правіць зыходнік]

  • Über das morphologische Wesen und die Histopathologie der hereditär-systematischen Nervenkrankheiten. Berlin, 1926
  • Az elmebetegségek és kapcsolatos idegbetegségek kórtana. Budapest, 1927
  • Miskolczy D, Шаффер. К. Anatomische Wesenbestimmung der hereditär-organischen Nerven-Geisteskrankheiten. Szeged, 1936
  • Histopathologie des Neurons. Budapest-Leipzig, 1938
  • Grundsätzliche Bemerkungen zur Pathogenese der amaurotischen Idiotie. (1932/33)

Зноскі

  1. 1,0 1,1 Károly Schaffer // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Leel-Ossy L. Károly Schaffer: founder of Hungarian neuropathology. «Brain Pathology». 6 (4), s. 389-92, 1996. PMID: 8944312.
  3. Miskolczy D. Karl Schaffer 7. September 1864-15. Oktober 1939. «Deutsche Zeitschrift für Nervenheilkunde». 150 (5-6), 1940. DOI: 10.1007/BF01761646.
  4. Scholz W. Karl Schaffer †. «Zeitschrift für die gesamte Neurologie und Psychiatrie». 168 (1), s. 36, 1940. DOI: 10.1007/BF02871549.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Fischer I: Biographisches Lexikon der hervorragenden Ärzte der letzten fünfzig Jahre. Band 2. München-Berlin: Urban & Schwarzenberg, 1962, s. 1372-1373.
  • Madelaine R. Brown, László N. Tauber: Károly Schaffer. W: Webb Haymaker (red.): The Founders of Neurology. One Hundred and Thirty-Three Biographical Sketches. Prepared for the Fourth International Neurological Congress in Paris by Eighty-Four Authors. Springfield: C.C.Thomas, 1953, s. 207-211.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]