Універсітэт Лоранда Этвеша
(Пасля перасылкі з Будапешцкі ўніверсітэт)
Універсітэт Лоранда Этвёша венг.: Eötvös Loránd Tudományegyetem[1] (ELTE) | |
---|---|
венг.: Eötvös Loránd Tudományegyetem[2] | |
![]() | |
![]() | |
Заснаваны | 1635 |
Рэктар | Феранц Худэц |
Рэктар | László Borhy[d][3] |
Размяшчэнне | Будапешт |
Сайт | elte.hu |
![]() |
Універсітэт Ло́ранда Э́твеша — найбуйнейшы ўніверсітэт Венгрыі.
Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]
У 1635 годзе ў Трнаве (сучасная Славакія) кардынал Петэр Пазмань заснаваў універсітэт з двума факультэтамі — вольных мастацтваў і тэалогіі. У 1667 годзе быў створаны юрыдычны факультэт. У 1777 годзе ўніверсітэт з Трнавы быў пераведзены ў Буду, а ў 1784 годзе — у Пешт. Да 1844 года выкладанне ва ўніверсітэце вялося на лацінскай мове. З 1895 года ва ўніверсітэце атрымалі магчымасць навучацца і жанчыны. У 1921—1950 універсітэт насіў імя свайго заснавальніка Петэра Пазманя, а ў 1950 годзе быў названы ў гонар фізіка Лоранда Этвеша.
Склад[правіць | правіць зыходнік]
Факультэты[правіць | правіць зыходнік]
Па стане на пачатак 2011 года існуюць 8 факультэтаў:
- Факультэт права і палітычных навук
- Факультэт сацыяльных навук
- Факультэт гуманітарных навук
- Факультэт прыродазнаўчых навук
- Факультэт інфарматыкі
- Факультэт адмысловага навучання
- Факультэт педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт педагогікі пачатковай школы
Філіялы[правіць | правіць зыходнік]
Кафедры[правіць | правіць зыходнік]
Вядомыя выпускнікі[правіць | правіць зыходнік]
- Міхай Бабіч — венгерскі паэт, пісьменнік і перакладчык
- Золтан Кодай — венгерскі кампазітар, музыкант і тэарэтык музыкі
- Андраш Золтан — венгерскі беларусіст, старшыня Венгерскай асацыяцыі беларусістаў
- Дзьёрдзь Літван — венгерскі гісторык, палітык і дзяржаўны дзеяч
Зноскі
- ↑ Study in Hungary: ELTE
- ↑ http://en.study-hungary.com/universities/elte
- ↑ Borhy László átvette rektori kinevezését — Будапешцкі ўніверсітэт, 2017. Праверана 4 кастрычніка 2017.
Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Будапешцкі ўніверсітэт
- Афіцыйны сайт універсітэта (венг.) (англ.) (ням.)