Перайсці да зместу

Павукі-цянётнікі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Theridiidae)
Павукі-цянётнікі

Latrodectus mactans
Навуковая класіфікацыя
Міжнародная навуковая назва

Theridiidae Sundevall, 1833

Падсямействы
  • Argyrodinae
  • Hadrotarsinae
  • Latrodectinae
  • Pholcommatinae
  • Sphintharinae
  • Theridiinae
Арэал

выява


Сістэматыка
на Віківідах

Выявы
на Вікісховішчы
ITIS  82740
NCBI  34643
EOL  169
FW  57477

Павукі-цянётнікі (Theridiidae) — сямейства павукоў.

Даўжыня цела 2—10 мм, 8 вачэй, размешчаныя ў 2 рады. Ногі з шматлікімі шчацінкамі. Брушка пераважна круглаватае, амаль шарападобнае, на канцы яго 6 павуцінных бародавак.

Пашыраны па ўсім свеце. У сусветнай фаўне адрозніваюць больш за 2,3 тыс. відаў. На Беларусі адзначана каля 20 відаў пераважна з родаў азагены (Asagena), літыфантэсы (Lithyphantes), стэатоды (Steatoda), тэўтаны (Teutana), тэрыдыумы (Theridium). Жывуць у лясах, на адкрытых культурных ландшафтах, трапляюцца ў дамах.

Асаблівасці біялогіі

[правіць | правіць зыходнік]

Лоўчыя сеткі (цянёты, адсюль назва), шырокаячэістыя, няправільнай формы, будуюць у травяным покрыве (пераважна на парасонавых) на ўзлесках, палянах, лугавінах, па кустах і інш. Цянёты бываюць 2 відаў. У павукоў з роду тэрыдыум яны з перакрыжаваныя у розных напрамках ніцей з кропелькамі клейкага рэчыва, прыстасаваныя для лоўлі камароў, мух, цыкадак. У лоўчых сетках павукоў з родаў дыпаэны (Dipoena), стэатоды (Steatoda), тэўтаны (Teutana) клейкія ніці накіраваны да паверхні глебы, полаг іх утвораны ніцямі без клейкага рэчыва; сеткі прыстасаваны для лоўлі мурашак, жукоў, лічынак прамакрылых, павукоў і інш. Логавы пераважна паўшарападобныя з адтулінай унізе, замаскіраваныя рэшткамі насякомых, часцінкамі раслін і глебы.

Апладненню папярэднічаюць т. зв. «шлюбныя танцы» самцоў, якія пасля спароўвання гінуць (самкі гінуць увосень). Белыя або шаравата-карычневыя коканы (змяшчаюць да 500—700 яец) самкі ахоўваюць пастаянна. У большасці 1 генерацыя за год. Зімуюць маладыя павукі.

Argyrodes miniaceus
(падсямейства Argyrodinae)
Dipoena martinae
(падсямейства Hadrotarsinae)
Latrodectus mactans
(падсямейства Latrodectinae)
Enoplognatha abrupta
(падсямейства Pholcommatinae)
Epsinus nubilus
(падсямейства Spintharinae)
Theridion impressum
(падсямейства Theridiinae)
Chrysso pulcherrima
(падсямейства Theridiinae)
Coscinida japonica
(incertae sedis)