Каралеўскае геаграфічнае таварыства

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Каралеўскае геаграфічнае таварыства (сумесна з Інстытутам брытанскіх географаў)

Заснавана 1830
Абрэвіятура RGS-IBG
Заступнік Елізавета II
Прэзідэнт Сэр Гордан Конвэй
Месцазнаходжанне Кенсінгтон, Лондан, Вялікабрытанія
Колькасць членаў 15,000
Вэб-сайт RGS IBG homepage

Каралеўскае геаграфічнае таварыства — англійскае навуковае таварыства, заснаванае ў 1830 годзе пад назвай Геаграфічнае таварыства Лондана (Geographical Society of London) для развіцця геаграфічнай навукі пад заступніцтвам караля Вільгельма IV. Яно паглынула «Асацыяцыю па прасоўванні адкрыцця ўнутраных абласцей Афрыкі» (Association for Promoting the Discovery of the Interior Parts of Africa), таксама вядомую як Афрыканская асацыяцыя (African Association) (заснавана сэрам Джозефам Банксам у 1788 годзе), Клуб Ролі (Raleigh Club) і палесцінскую асацыяцыю (Palestine Association). Таварыства атрымала каралеўскія прывілеі ад каралевы Вікторыі ў 1859 годзе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Заснавальнікамі таварыства з’яўляліся Сэр Джон Бараў, Сэр Джон Франклін і Фрэнсіс Бафорт. Таварыства актыўна спрыяла і падтрымлівала мноства вядомых даследчыкаў і падарожнікаў:

З сярэдзіны 19-га стагоддзя да сярэдзіны Першай сусветнай вайны экспедыцыі, якія спансавала Каралеўскае геаграфічнае таварыства, часта траплялі на вокладкі газет.

У 1933 годзе частка членаў таварыства пакінула шэрагі, каб заснаваць арганізацыю пад назвай Інстытут брытанскіх географаў (Institute of British Geographers). Каралеўскае геаграфічнае таварыства і Інстытут брытанскіх географаў суіснавалі на працягу 60 гадоў, да 1994 года, калі пачалася дыскусія аб аб’яднанні. У студзені 1995 года адбылося зліццё, і новая арганізацыя атрымала назву Каралеўскае геаграфічнае таварыства (сумесна з Інстытутам брытанскіх географаў). Сёння таварыства з’яўляецца галоўным сусветным цэнтрам геаграфічных даследаванняў, якія падтрымліваюць адукацыю, навучанне, даследаванні і навуковыя экспедыцыі. Таксама вядзецца прасоўванне і папулярызацыя геаграфіі ў грамадстве. Галоўныя офісы таварыства размешчаны ў Лоўтар Лодж (Кенсінгтан, Лондан).

Гл. таксама[правіць | правіць зыходнік]

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Mill, H.R. (1930) The record of the Royal Geographical Society, 1830—1930, London : Royal Geographical Society, 288 p.
  • Royal Geographical Society (2005) To the ends of the Earth : visions of a changing world : 175 years of exploration and photography, London : Bloomsbury, ISBN 0-7475-8138-X
  • Winser, S. (Ed.) (2004) Royal Geographical Society with the Institute of British Geographers expedition handbook, New ed., London : Profile, ISBN 1-86197-044-7

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]