Перайсці да зместу

Каралеўшчына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сумы, закладзеныя на каралеўшчынах (каралеўскіх уладаннях) Кароны Каралеўства Польскага паводле ваяводстваў у 1569 годзе (у «чырвоных злотых»)
Колькасць гарадскіх і вясковых дымаў у каралеўшчынах I Рэчы Паспалітай паводле статыстычнага перапісу Фрыдэрыка Машынскага, 1789 год
Працэнтная доля каралеўшчын адносна плошчы рэгіёнаў Рэчы Паспалітай

Карале́ўшчына — у Каралеўстве Польскім і Рэчы Паспалітай непасрэдныя ўладанні дзяржавы ў асобе манарха[1].

З XV стагоддзя каралеўшчыны часта аддаваліся ў трыманне прыватным асобам (дзяржаўцам, старастам, намеснікам, цівунам) як дзяржавы, староствы, а часцей — у заклад (заставу)[1].

У ВКЛ назва «каралеўшчына» ўжывалася для абазначэння велікакняжацкіх уладанняў і стала пашыранай пасля Люблінскай уніі 1569 года[2]. У канцы XVI стагоддзя некаторыя каралеўшчыны былі вылучаны для задавальнення патрэб каралеўскага двара і каралеўскага скарбу; яны атрымалі назву эканомій[1].