Перайсці да зместу

Караль Наўроцкі

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караль Наўроцкі
польск.: Karol Nawrocki
Нараджэнне 3 сакавіка 1983(1983-03-03)[1] (42 гады)
Жонка Marta Nawrocka[d]
Веравызнанне Каталіцкая Царква
Адукацыя
Навуковая ступень доктар філасофіі
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караль Тадэвуш Наўроцкі (польск.: Karol Tadeusz Nawrocki; нар. 3 сакавіка 1983(1983-03-03)[1], Гданьск[1]) — польскі гісторык[2]. Прэзідэнт Польшчы з 2025 года. Кіраўнік Інстытута нацыянальнай памяці (ІНП). У 2017—2021 гадах дырэктар Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску[3][4].

Скончыў гістарычны факультэт Гданьскага ўніверсітэта, дзе ў 2013 годзе абараніў доктарскую дысертацыю. У 2023 годзе скончыў аспірантуру Гданьскага тэхналагічнага ўніверсітэта — International MBA in Strategy, Programme and Project Management. У 2009—2017 гадах працаваў у Інстытуце нацыянальнай памяці, у 2013—2017 — узначальваў Аддзяленне народнай адукацыі ў Гданьску ІНП. У 2011—2017 гадах кіраваў Сядлецкім раённым саветам у Гданьску.

У 2017 годзе прызначаны дырэктарам Музея Другой сусветнай вайны ў Гданьску, займаў пасаду да 2021 года, калі вярнуўся ў Інстытут нацыянальнай памяці і ў чэрвені 2021 года стаў яго віцэ-прэзідэнтам. У ліпені 2021 года заняў пасаду новага кіраўніка Інстытута нацыянальнай памяці пасля абрання Соймам і зацвярджэння Сенатам Рэспублікі Польшча.

У лютым 2024 года ўключаны ў спіс асоб расшукваных Расійскай Федэрацыяй па крымінальнай справе за дзейнасць па дэмантажы помнікаў Чырвонай Арміі ў Польшчы[5].

24 лістапада 2024 года абвешчаны і падтрыманы партыяй «Права і Справядлівасць» незалежным кандыдатам на пасаду прэзідэнта Рэспублікі Польшчы. Выйграў выбары ў другім туры 2 чэрвеня 2025 года з вынікам 50,89 % галасоў[6].

Акадэмічная дзейнасць

[правіць | правіць зыходнік]

Аўтар або суаўтар некалькіх кніг і шматлікіх навуковых і навукова-папулярных артыкулаў па тэме антыкамуністычнай апазіцыі, арганізаванай злачыннасці ў ПНР і гісторыі спорту.

Асабістае жыццё

[правіць | правіць зыходнік]

Бацька Рычард працаваў токарам, а падчас Польскай Народнай Рэпублікі ўдзельнічаў у апазіцыйнай дзейнасці і быў сябрам «Салідарнасці». Маці Эльжбета працавала пераплётчыцай[7]. Сястра Ніна працуе ў сферы грамадскага харчавання[8]. Жонка Марта Наўроцкая працуе ў Дзяржаўнай падатковай адміністрацыі. Мае двух дзяцей: сына Антона і дачку Катажыну. Таксама выхоўвае сына Даніэля — сына сваёй жонкі ад першага шлюбу[8][9][10].

З’яўляецца балельшчыкам Лехіі Гданьск[11]. Мае дазвол на зброю для асабістай абароны[12].

  • Бронзавы Крыж Заслугі (2019).
  • Срэбны Крыж Заслугі (2021).
  1. а б в г Karol Nawrocki // https://katalog.bip.ipn.gov.pl/informacje/662786
  2. Remembrance, Institute of National. Karol Nawrocki, Ph.D. (польск.). Institute of National Remembrance. Праверана 17 лютага 2024.
  3. Karol Nawrocki, PhD, reappointed as director of the Museum of the Second World War in Gdańsk | Drupal (англ.). muzeum1939.pl. Праверана 17 лютага 2024.
  4. hmong.wiki. Музей Второй мировой войны (руск.)(недаступная спасылка). hmong.ru. Праверана 17 лютага 2024.
  5. МВД РФ объявил в розыск мэра польского города Валбжих по уголовной статье. TACC. Праверана 17 лютага 2024.
  6. Prezydent Karol Nawrocki. PKW opublikowała kompletne wyniki wyborów (польск.). Rzeczpospolita (2 чэрвеня 2025).
  7. NAWROCKI KAROL TADEUSZ, prezes Instytutu Pamięci Narodowej – Encyklopedia Gdańska. gdansk.gedanopedia.pl. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  8. а б Ojciec - Ryszard, mama - Elżbieta, poznajcie dom rodzinny Karola Nawrockiego | Viva.pl(нявызн.). viva.pl. Праверана 2 чэрвеня 2025.
  9. Marta Nawrocka: wiek, dzieci, KAS. Kim jest żona Karola Nawrockiego? - Wiadomości Radio ZET (польск.). wiadomosci.radiozet.pl (25 лістапада 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  10. Piotr Głuchowski. Jeśli gość hotelowy potrzebował kobiety, starczyło dać znać Nawrockiemu - mówi dawny kolega prezesa IPN, kandydata PiS na prezydenta (польск.). wyborcza.pl (21 лістапада 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  11. Nawrocki jest za Lechią Gdańsk. Trzaskowski zdradził, komu on kibicuje (польск.). dziennik.pl (3 снежня 2024). Праверана 2 чэрвеня 2025.
  12. Nawrocki: mam dostęp do broni (польск.). tvn24.pl (22 мая 2025). Праверана 2 чэрвеня 2025.