Караліна Лінк

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Караліна Лінк
ням.: Caroline Link
Дата нараджэння 2 чэрвеня 1964(1964-06-02)[1][2][…] (59 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Дзеці Pauline Link[d]
Адукацыя
Прафесія кінарэжысёр, пісьменніца, сцэнарыст, рэжысёр
Узнагароды
IMDb ID 0512862
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Караліна Лінк (ням.: Caroline Link; нар. 2 чэрвеня 1964, Бад-Наўгайм, Гесэн) — нямецкі рэжысёр і сцэнарыст кіно і тэлебачання.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Караліна Лінк нарадзілася 2 чэрвеня 1964 года ў горадзе Бад-Наўгайм (Гесэн, ФРГ). Бацьку звалі Юрген, ён быў уладальнікам паба, а пазней — рэстарана. Маці звалі Ільза, яна працавала бухгалтарам ва ўстановах мужа. Караліна апісвае іх як «неінтэлектуальных і немастацкіх людзей». Пасля заканчэння школы «Санкт-Ліяба» год пражыла ў ЗША, дзе працавала няняй; вярнуўшыся ў Нямеччыну, працавала статыстам на здымачнай пляцоўцы і асістэнтам кінааператара (бескарысліва і без указання ў тытрах) пры кінакампаніі Bavaria Film. У 1986—1990 гадах вучылася ў Мюнхенскім універсітэце кіно і тэлебачання. З 1984 года пачала працаваць як рэжысёр (за першыя шэсць гадоў толькі два эпізоды аднаго тэлесерыяла, адзін дакументальны фільм і адзін кароткаметражны, з 1990 года — поўнаметражныя стужкі), з 1988 года — як сцэнарыст.

У 2003 годзе стала сузаснавальніцай Нямецкай кінаакадэміі. З 2006 года — заступнік Фонду здароўя дзяцей. Сябра апякунскай рады арганізацыі «Дзеці за лепшы свет».

Зноскі

  1. Caroline Link // filmportal.de — 2005. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. Caroline Link // FemBio database Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Deutsche Nationalbibliothek Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 10 снежня 2014.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]