Каралін Сегер
Артыкул вымагае праверкі арфаграфіі Удзельнік, які паставіў шаблон, не пакінуў тлумачэнняў. |
![]() | |||||||||||||||||||||||||
Агульная інфармацыя | |||||||||||||||||||||||||
Поўнае імя | Sara Caroline Seger | ||||||||||||||||||||||||
Нарадзілася |
19 сакавіка 1985 |
||||||||||||||||||||||||
Грамадзянства |
![]() |
||||||||||||||||||||||||
Рост | 173 см | ||||||||||||||||||||||||
Вага | 62 кг | ||||||||||||||||||||||||
Пазіцыя | Паўабаронца | ||||||||||||||||||||||||
Інфармацыя пра каманду | |||||||||||||||||||||||||
Каманда | Русенгорд | ||||||||||||||||||||||||
Нумар | 17 | ||||||||||||||||||||||||
Маладзёжныя клубы | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Клубная кар’ера[* 1] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
Нацыянальная зборная[* 2] | |||||||||||||||||||||||||
|
|||||||||||||||||||||||||
![]() |
Сара Каралін Сегер (шведск.: Sara Caroline Seger; нар. 19 сакавіка 1985) — шведская футбалістка, паўабаронца Русенгорд і жаночай зборнай Швецыі па футболе. У 2009 і 2019 гадах стала найлепшай шведскай футбалісткай[1].
Кар’ера[правіць | правіць зыходнік]
Клубная[правіць | правіць зыходнік]
Сегер з 2005 па 2009 гады выступала ў складзе футбольнага клуба «Лінчэпінг». У клубе футбалістка стала капітанам каманды. За ўсе сезоны, праведзеныя Сегер у камандзе, «Лінчэпінг» не апускаўся ніжэй за чацвёртае месца ў «Дамалсвэнскане». Найлепшымі вынікамі клуба сталі чэмпіёнства ў сезоне 2009 года і другое месца ў сезоне 2008 года[2].
У снежні 2009 года Сегер падпісала трохгадовы кантракт з амерыканскім клубам «Філадэльфія Індэпендэнс». Яе першы сезон у складзе новай каманды стартаваў у красавіку 2010 года[3]. У 2011 годзе Сегер перайшла ў іншы амерыканскі клуб «Вестэрн Нью-Ёрк Флэш».
У гэтым жа годзе футбалістка вяртаецца ў Швецыю — пераходзіць у склад клуба «Мальмё». У 2012 годзе перайшла ў ФК «Тюрэсо».
Сегер ажыццявіла свой пераход у французскі ПСЖ у чэрвені 2014 года, падпісаўшы двухгадовы кантракт. Гэты трансфер ажыццявіўся пасля таго, калі «Тюрэсо» пакінуў вышэйшую лігу і вызваліў ўсіх сваіх гульцоў[4].
2 ліпеня 2016 года французскі Ліон абвясціў аб падпісанні Сегер [5]. З ім Сегер у сезоне 2016/17 выйграла Жаночы дывізіён 1, жаночы Кубак Францыі і Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын [6].
У 2017 годзе Сегер вярнулася ў Швецыю, далучыўшыся да Русенгорд ў лізе Дамалсвэнскане.
У зборнай[правіць | правіць зыходнік]
У 2016 годзе ў складзе зборнай Швецыі стала срэбраным прызёрам Алімпіяды ў Рыа-дэ-Жанейра.
Дасягненні[правіць | правіць зыходнік]
Індывідуальныя[правіць | правіць зыходнік]
- Лепшая футбалістка Швецыі: 2008/09, 2018/19.
Лінчэпінг[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2009.
- Кубак Швецыі: чэмпіён 2006, 2008, 2009.
- Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2009.
Вэстэрн Нью-Ёрк Флэш[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат ЗША: чэмпіён 2011.
Мальмё[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2011.
- Суперкубак Швецыі: чэмпіён 2011.
Тюрэсо[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат Швецыі: чэмпіён 2012.
Ліон[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат Францыі: чэмпіён 2016/2017.
- Кубак Францыі: чэмпіён 2017.
- Лігу чэмпіёнаў УЕФА сярод жанчын: чэмпіён 2016/2017.
Зборная Швецыі[правіць | правіць зыходнік]
- Чэмпіянат свету: бронзавы прызёр (Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2011), (Чэмпіянат свету па футболе сярод жанчын 2019)
- Летнія Алімпійскія гульні: срэбраны прызёр Летнія Алімпійскія гульні 2016.
Зноскі
- ↑ Diamantbollen (шведск.)(недаступная спасылка). Swedish Football Association. Архівавана з першакрыніцы 17 снежня 2011. Праверана 17 December 2011.
- ↑ Damallsvenskan/Historik
- ↑ Caroline Seger Officially Signs 3 Year Contract During Visit to Philadelphia | Philadelphia Independence(недаступная спасылка). Wpsphillyindependence.com (30 студзеня 2010). Архівавана з першакрыніцы 6 лютага 2010. Праверана 14 студзеня 2011.
- ↑ Seger signs for Paris Saint-Germain(фр.), Paris Saint-Germain F.C. (5 June 2014). Праверана 29 сакавіка 2021. Архівавана 29 сакавіка 2016.
- ↑ Mercato : Cinq nouvelles joueuses rejoignent l'OL Féminin(фр.), Olympique Lyonnais (2 July 2016). Архівавана 13 кастрычніка 2016.
- ↑ Summary - Feminine Division 1 - France - Results, fixtures, tables and news - Women Soccerway . uk.women.soccerway.com.
- Нарадзіліся ў Хельсінгбаргу
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Футбалісты паводле алфавіта
- Футбалісткі Швецыі
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2008 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2012 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2016 года
- Футбалісты на летніх Алімпійскіх гульнях 2020 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2016 года
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 2020 года