Перайсці да зместу

Каранцін

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
(Пасля перасылкі з Карантын)
Калі сцяг Ліма ўзняты на караблі ў гавані, гэта азначае, што карабель знаходзіцца на каранціне

Каранцін (фр.: quarantaine, ад італ.: quarantena) — комплекс абмежавальных і рэжымных супрацьэпідэмічных мерапрыемстваў, накіраваных на абмежаванне кантактаў (ізаляцыю) інфікаванай або падазронай ў інфіцыраванасці асобы (групы асоб), жывёлы, грузу, тавару, транспартнага сродку, населенага пункта, тэрыторыі, раёнаў, абласцей і г. д. У некаторых выпадках каранцін прадугледжвае поўную ізаляцыю эпідэмічнага ачага з узброенай аховай па перыметры.

Першапачаткова слова «каранцін» азначала «час, які складаецца з сарака дзён» (ад італ.: quaranta giorni — сорак дзён). Яно было ўпершыню выкарыстана ў XIV стагоддзі ў Венецыі для адтэрміноўкі ўваходу ў порт караблёў, якія прыбывалі з іншых краін. Менавіта на такі тэрмін усе судны павінны былі стаць на якар на некаторай адлегласці ад берага, перад тым як яны змогуць разгружацца.

І толькі ў канцы XVIII стагоддзя з'явілася другое значэнне гэтага слова — «дом, у якім павінны мець знаходжанне сваё тыя, хто прыязджае з заразлівых месцаў». Каранцін пры многіх інфекцыйных хваробах, перш за ўсё воспе і чуме, часцей за ўсё доўжыўся сорак дзён.