Перайсці да зместу

Карбанарый

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сцяг карбанарыяў

Карбанарыі (італ.: carbonaro) — члены строга заканспіраванага таварыства ў Італіі ў 1807—1832 гадоў.

Карбанарый па-італьянску «вугальшчык», ад аднаго з абрадаў таварыства — спалення драўнянага вугалю, што сімвалізавала духоўнае ачышчэнне яго членаў.

Палітычная праграма карбанарыяў уключала барацьбу за канстытуцыйныя пераўтварэнні. Найважнейшым пунктам гэтай праграмы было патрабаванне нацыянальнай незалежнасці і адзінства Італіі. Выразнай праграмы аб’яднання краіны ў карбанарыяў не было. Адны з іх намерваліся захапіць уладу ваенным пераваротам. Іншыя бачылі асноўную перашкоду аб’яднанню краіны ў аўстрыйскім панаванні і прапанавалі засяродзіць намаганні на барацьбе з ім. У гады напалеонаўскага панавання карбанарыям дапамагалі англічане, якія забяспечвалі іх зброяй. Аднак у першы час рух карбанарыяў не меў шырокай падтрымкі насельніцтва. Рух карбанарыяў актывізаваўся ў 1820-я гады. Карбанарыі ўзначальвалі рэвалюцыю 1820—1821 гадоў, у паўстанні праславіліся Браты Капацолі ў Каралеўстве абедзвюх Сіцылій і П’емонце. Удзельнічалі ў рэвалюцыі 1831 года ў дзяржавах Цэнтральнай Італіі.

Арганізацыі карбанарыяў (са сваімі спецыфічнымі мэтамі) былі таксама у Францыі, Швейцарыі і на Балканах.

Цікавыя факты

[правіць | правіць зыходнік]

У 1820 годзе, па лжывым абвінавачванні ва ўдзеле ў змове карбанарыяў, у турме на востраве Мурана сем месяцаў быў зняволены будучы італьянскі сенатар Джавані Арывабенэ.

Зноскі