Кардыльера-Суббетыка
Jump to navigation
Jump to search
Кардыльера-Суббетыка ісп.: Cordillera Subbética | |
---|---|
![]() Ла-Сагра, вышэйшая кропка Кардыльера-Суббетыка | |
Каардынаты: 37°43′00″ пн. ш. 03°28′00″ з. д.HGЯO | |
Размяшчэнне | Паўднёвая Іспанія, Гібралтар |
Горная сістэма | Кардыльера-Бетыка |
Вышыня вяршыні | 2383 м |
Кардыльера-Суббетыка (ісп.: Cordillera Subbética) — горы на поўдні Іспаніі, частка горнай сістэмы Кардыльера-Бетыка.[1]
Вышэйшая кропка, Ла-Сагра дасягае вышыні 2383 м над узроўнем мора. Горы працягваюцца ад мыса Трафальгар і Гібралтара на паўночны ўсход уздоўж узбярэжжа Андалусіі і Мурсіі на поўдзень Валенсійскай супольнасці. Пераважаюць вышыні звыш 1000 м, пікі перавышаюць вышыню 1500 м, вышэйшыя кропкі — 2000 м.
На поўнач ад Суббетыкі знаходзяцца горы Кардыльера-Прэбетыка, у некаторых крыніцах абедзве сістэмы аб'ядноўваюцца ў адну, або Прэбетыка лічыцца падсістэмай Суббетыкі.[2] Ла-Сагра і некаторыя вяршыні адносяцца да абедзвюх горных сістэм.