Кардыльера-Бетыка

З пляцоўкі Вікіпедыя
Jump to navigation Jump to search
Кардыльера-Бетыка
ісп. Cordilleras Béticas
Sistemas Beticos.png
Кардыльера-Бетыка на карце Андалусіі
Краіна
Перыяд утварэнняалігацэн 
Даўжыня600 км
Найвышэйшая вяршыняМуласен 
Вышэйшая кропка3478 м 
Кардыльера-Бетыка (Іспанія)
Кардыльера-Бетыка
Commons-logo.svg Аўдыё, фота і відэа на Вікісховішчы

Кардылье́ра-Бе́тыка (ісп.: Cordilleras Béticas; Андалузскія горы, Бецкія горы, Бецкая Кардыльера[1]) — горная сістэма ў паўднёвай Іспаніі, ва ўсходняй частцы правінцыі Андалусія. Цягнецца ўздоўж Міжземнаморскага ўзбярэжжа краіны на 600 кіламетраў ад Гібралтара і Кадыскага заліва да Валенсіянскага заліва. Горная сістэма распадаецца на серыю асобных хрыбтоў і масіваў, расчлянёных шырокімі і глыбокімі ўнутранымі катлавінамі-грабенамі, і таму даўно і добра асвоена. Самы высокі хрыбет сістэмы — горы Сьера-Невада. Вяршыня гэтага хрыбта, гара Муласен, мае вышыню 3478 метраў. Гэта самая высокая кропка паўастраўной Іспаніі і ўсяго Пірэнейскага паўвострава. Кардыльера-Бетыка другая па вышыні пасля Альпаў горная сістэма Еўропы. У гарах Кардыльера-Бетыка бярэ пачатак адна з самых буйных рэк Іспаніі Гвадалквівір. Ля паўночнага падножжа Кардыльеры-Бетыкі размяшчаецца шырокая Андалузская раўніна, сформіраваная ў перадгорным краявым прагіне.

Горныя ландшафты Кардыльеры-Бетыкі, размешчаны ў самай гарачай частцы паўвострава і атрымліваюць нашмат менш ападкаў, чым астатняя частка Іспаніі. У такіх умовах важнае значэнне мае экспазіцыя схілаў і бар’ерны эфект у размеркаванні атмасфернай вільгаці. Ніжнія ўчасткі схілаў паўднёвай экспазіцыі, звернутых у бок Міжземнага мора, заняты сухімі рэдкалессямі з алепскай хвоі, дзікай алівы, кермесавага дуба і стэпамі. Гэтыя супольнасці падымаюцца па схілах да вышыні 750 метраў. Вышэй яны змяняюцца рэдкастойнымі лясамі з дуба каменнага, да якога вышэй 1500 метраў пачынае прымешвацца дуб пірэнейскі. Каля 1600 метраў з’яўляюцца хваёвыя дрэвастоі. Пояс субальпійскага крывалесся з ядлоўца, жаўтазелля і лугоў з аўсяніцай распаўсюджаны вышэй 2000 метраў.

Вышэйшая кропка хрыбта гара Муласен узімку
Пейзаж гор Кардыльера-Бетыка

У сістэме вылучаюць чатыры асноўныя рэгіёны:

Зноскі

  1. Большая советская энциклопедия. — М.: Советская энциклопедия. 1969—1978.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Э. П. Романова. «Современные ландшафты Европы». Москва, 1997 г.
  • Wes Gibbons & Teresa Moreno, The geology of Spain. Geological Society of London, 2003
  • Włodzimierz Mizerski, Geologia regionalna kontynentów, Warszawa 2004, ISBN 83-01-14339-8

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]