Карлізм
Карлісты (ісп.: carlistas) — рэакцыйны палітычны рух у Іспаніі. Быў актыўны на працягу паўтары стагоддзяў, з 1830-х да 1970-х гадоў.
З’яўленне карлістаў звязана з імем іспанскага караля Фердынанда VII. У 1830 годзе манарх, насуперак салічнаму закону, пазбавіў свайго брата Дон Карласа ад права быць спадчыннікам прастола, абвясціўшы пераемнікам дачку Ізабелу. Смерць караля ў 1833 годзе прывяла да грамадзянскай вайны паміж Ізабелай, падтрыманая хрыстаносамі, і Дон Карласам, чые прыхільнікі называліся карлістамі.
Нягледзячы на няўдачу ў канфлікце карлісты не змірыліся і працягвалі настойваць на выкананні салічных законаў.
У XX стагоддзі рух прыняў актыўны ўдзел у грамадзянскай вайне 1936—1939 гадоў, дзе падтрымаў нацыяналістаў.
Карлісты існуюць і ў сучаснай Іспаніі, хоць ужо не гуляюць сур’ёзнай ролі ў палітыцы.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Карлисты // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона : в 86 т. (82 т. и 4 доп.). — СПб., 1890—1907.