Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына
Карпатський університет імені Августина Волошина
Арыгінальная назва Карпатський університет імені Августина Волошина
Міжнародная назва Augustinе Voloshyn Carpathian University
Заснаваны 2001
Тып прыватная ВНУ
Юрыдычны адрас вул. Гойды 4, Ужгарад, Закарпацкая вобл., Украіна
Сайт kau.com.ua

Карпацкі ўніверсітэт імя Аўгусціна Валошына (укр.: Карпатський університет імені Августина Волошина) — украінская прыватная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам ўніверсітэта, якая знаходзіцца ў Ужгарадзе.

Агульная характарыстыка[правіць | правіць зыходнік]

Заснаваны 20 красавіка 2001 года як Украінская багаслоўская акадэмія імя Святых Мяфодзія і Кірыла. Заснавальнік і ўласнік - Бедзь Віктар Васільевіч, епіскап Мукачэўскі і Карпацкі Праваслаўнай царквы Украіны. З 2006 года ўстанова мае сучасную назву. Універсітэт ажыццяўляе навучанне студэнтаў па праграмам бакалаўрыяту і магістратуры па спецыяльнасцях: багаслоўе, філасофія, псіхалогія, фінансы, банкаўская справа і страхаванне, правазнаўства. Функцыянуюць праграмы падвойнага дыплому з польскімі і швейцарскімі ВНУ, аспірантура, ваенная кафедра і інш.

Структура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гуманітарна-эканамічны факультэт
  • Інстытут міжнароднай адукацыі
  • Навукова-даследчы інстытут філасофіі, багаслоўя і аналітыкі
  • Навукова-даследчы інстытут дзяржаваўтварэння і публічнага ўпраўлення
  • Навукова-даследчы інстытут украінскіх нацыянальна-вызваленчых змаганняў
  • Навукова-даследчы інстытут псіхалогіі, рэабілітацыі і інклюзіі
  • Навукова-даследчы інстытут адукацыі дарослых і бесперапыннай адукацыі
  • Ужгарадскі гуманітарна-эканамічны прафесійны каледж імя Аўгустына Валошына

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]