Карстэн Альнес

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Карстэн Альнес
нарв.: Karsten Alnæs
Асабістыя звесткі
Дата нараджэння 29 мая 1938(1938-05-29)[1] (85 гадоў)
Месца нараджэння
Грамадзянства
Прафесійная дзейнасць
Род дзейнасці журналіст, гісторык, пісьменнік
Мова твораў нарвежская мова
Прэміі
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Карстэн Альнес (нар. 29 мая 1938, Хёнефос) — нарвежскі празаік, гісторык і журналіст.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Атрымаў навуковую ступень па гісторыі і літаратуры ва Універсітэце Осла. Перш чым цалкам прысвяціць сябе пісьменніцтву, працаваў журналістам і выкладаў у Нарвежскай школе журналістыкі. Дэбютаваў як пісьменнік у 1975 годзе са зборнікам апавяданняў «Восы». Яго бібліяграфія ўключае ў сябе 15 раманаў, 3 кнігі для дзяцей, зборнік апавяданняў і некалькі твораў у жанры non-fiction.

У 1992 годзе яго раман Trollbyen быў уганараваны прэміяй Брагі ў намінацыі за лепшы раман. У 2003 годзе Альнес уганараваны прэміяй Брагі за ўклад у развіццё літаратуры. Атрымаў прэмію Доблаўга ў 1998 годзе. Альнес двойчы абіраўся прэзідэнтам Нарвежскай Асацыяцыі Пісьменнікаў (аналаг ПЭН-клуба) на перыяд 1985—1987 гг. і 1999—2001 гг., прымае актыўны ўдзел у дзейнасці Міжнароднага ПЭН-клуба.

Зноскі