Карынфскі ордар
| Карынфскі ордар | |
|---|---|
| Названа ад | Старажытны Карынф[d] |

Карынфскі ордар — адзін з трох грэчаскіх архітэктурных ордараў. Уяўляе варыянт іанічнага ордара, больш насычаны дэкорам. Характэрнай асаблівасцю гэтага ордара з’яўляецца звонападобная капітэль, пакрытая стылізаваным лісцем аканта.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Вітрувій паведамляе, што гэты ордар быў вынайдзены скульптарам Калімахам з Карынфа (адгэтуль і назва) у 2-й палове V стагоддзя да н.э. Легенда кажа, што скульптар прагульваўся па могілках і ўбачыў на магіле нядаўна памерлай дзяўчыны кошык з яе рэчамі, якую прынесла яе мамка. Плецены кошык авіло лісце аканфа, які буяна рос. Гэты кошык стаў правобразам капітэлі новага ордара — карынфскага, а сам ордар сталі зваць «дзявочым», у супрацьлегласць дарычнаму і іанічнаму — мужчынскаму і жаночаму.
Склаўся ў 2-й пал. V ст. да н.э. ў Старажытнай Грэцыі (карынфская калона ў храме Апалона ў Басах на Пелапанесе, каля 430 да н.э.) як больш насычаны дэкорам варыянт іанічнага ордара. Атрымаў пашырэнне ў архітэктуры элінізму і асабліва Старажытнага Рыма.
Архітэктурныя рысы
[правіць | правіць зыходнік]Вызначаецца высокай капітэллю, упрыгожанай стылізаванымі лістамі аканта і завіткамі; мадульёны або больш развітыя кансолі пад увянчальнай плітой карніза замяняюцца дэнтыкуламі або выкарыстоўваюцца ў спалучэнні з імі. Ад іншых ордараў адрозніваецца большай лёгкасцю прапорцый, насычанасцю дэкорам.
Галерэя
[правіць | правіць зыходнік]- Капітэль карынфскага ордара (ад адной з калон Адэона Агрыпы) на тэрыторыі Афінскай Агоры
- Капітэль карынфскага ордара ў Бейт Шэане (Скіфопаль)
- Калона карынфскага ордара ў рымскага тэатра ў Бейт Шэане (Скіфопаль)
- Фасад Бібліятэкі Адрыяна (Афіны)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Валошын В. Ф. Карынфскі ордэр // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 8: Канто — Кулі / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1999. — Т. 8. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0144-3 (т. 8).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]
На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карынфскі ордар