Акант (арнамент)
Ака́нт, таксама аканф (грэч. Άκανθος) — характэрны малюнак упрыгожванняў карынфскіх і складаных капітэляў, мадульёнаў, акратэрыяў. Акантывы арнамент характэрны таксама для дэкору фрызаў і карнізаў.
Названы па аналогіі з травяністай раслінай акантам з сямейства акантывых, што расце ў Міжземнамор'і. Форма яго лісця, з некалькімі вострымі канцамі, якая нагадвае мядзведжую лапу, стала асновай для малюнка.
Матыў узнік у антычным мастацтве. У стылізаваным выглядзе шырока сустракаўся ў грэчаскай, рымскай і візантыйскай архітэктуры, мастацтве. За час свайго існавання акант як элемент арнаментыкі зведаў нямала змен, асабліва актыўна акант змяняўся ў эпоху Сярэднявечча і ў Новы час. Адрозніваюць некалькі відаў аканта: рымскі, грэчаскі, візантыйска-раманскі, гатычны і завіток аканта эпохі Адраджэння[1].
Зноскі
- ↑ Інфармацыя з энцыклапедыі інтэр'ерных ідэй 4living.ru(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Акант (арнамент)