Карын Ларсан
Карын Ларсан | |
---|---|
шведск.: Karin Larsson | |
![]() | |
Дата нараджэння | 3 кастрычніка 1859[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 17 лютага 1928[4][5] (68 гадоў) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Бацька | Адольф Аксель Бергё[d][5] |
Муж | Карл Ларсан[6][5] |
Дзеці | Брыта Ларсан[d], Сюзана Ларсан[d], Ульф Ларсан[d], Понтус Ларсан[d], Лісбет Ларсан[d], Матс Ларсан[d], Эсб’ёрн Ларсан[d] і Керсці Ларсан[d] |
Род дзейнасці | мастачка, артыстка, мастак па тэкстылі |
Вучоба | |
Член у | |
Подпіс |
![]() |
![]() |
Карын Ларсан (шведск.: Karin Larsson, 3 кастрычніка 1859 — 18 лютага 1928) — шведская мастачка.
Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]
Карын Ларсан (дзявочае прозвішча Бергё — Bergöö) нарадзілася ў Эрэбру і вырасла ў Хальсбергу, дзе яе бацька, Адольф Бергё, быў паспяховым прадпрымальнікам. Яе малодшая сястра Стына выйшла замуж за брытанскага геолага Фрэнсіса Артура Батэра.
Карын з дзяцінства праявіла мастацкія таленты, спачатку вучылася ў Franska skolan у Стакгольме, затым у Slöjdskolan (цяпер універсітэцкі каледж Констфак), а ў перыяд 1877—1882 гадоў — у Каралеўскай акадэміі свабодных мастацтваў. Па заканчэнні акадэміі яна з’ехала ў калонію скандынаўскіх мастакоў у Грэ-сюр-Луэн недалёка ад Парыжа.
У Грэ-сюр-Луэн яна пазнаёмілася са шведскім мастаком Карлам Ларсанам. У 1883 годзе яны разам вярнуліся ў Стакгольм, дзе пажаніліся. Пасля нараджэння ў 1884 годзе першага дзіцяці, дачкі Сюзаны, яны паехалі ў Грэ-сюр-Луэн, а ў 1885 годзе зноў вярнуліся ў Швецыю.
У 1888 годзе па прапанове шведскага калекцыянера Понтуса Фюрстэнберга, які пажадаў набыць вялікую карціну Карла у сваю калекцыю, Ларсаны зноў год пражылі ў Парыжы.
Карын падтрымлівала працу Карла, была яго асноўным крытыкам і мадэллю. Маючы вялікі дом і восем дзяцей, яна накіравала свае намаганні на дызайнерскую дзейнасць: яна ткала, вышывала, прыдумляла мадэлі адзення для сябе і дзяцей і нават праектавала мэблю. Яна стварыла свой непаўторны шведскі стыль з яркімі кветкамі, з вышытымі стылізаванымі малюнкамі раслін, уносіла японскія матывы.
У 1997 годзе Музей Вікторыі і Альберта паказаў дызайн інтэр’еру на выстаўцы Карла Ларсана.
У 2018 годзе выстаўка Carl Larsson and His Home: Art of the Swedish Lifestyle ў Японіі паказала тэкстыль аўтарства Карын і карціны, намаляваныя Карлам.

Зноскі
- ↑ а б в 18591003 Larsson f. Bergöö, Karin // Swedish death index Праверана 24 красавіка 2018.
- ↑ Karin Bergöö // RKDartists Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Sundborns kyrkoarkiv, Dalarnas län, Församlingsböcker. Bunden serie, SE/ULA/11487/A II a/13 (1916-1925), bildid: 00192262_00096 Праверана 23 кастрычніка 2018.
- ↑ а б Sundborns kyrkoarkiv, Dalarnas län, Död- och begravningsböcker, SE/ULA/11487/F/7 (1895-1931), bildid: F0008630_00151 — С. 132. Праверана 28 красавіка 2018.
- ↑ а б в Karin Larsson 1859-10-03 — 1928-02-17 Konstnär Праверана 9 студзеня 2021.
- ↑ Carl O Larsson — 1917.