Карын Ліндберг
Карын Ліндберг | |
---|---|
шведск.: Karin Lindberg | |
![]() | |
Агульная інфармацыя | |
Пол | жанчына |
Спецыялізацыя | спартыўная гімнастыка |
Нарадзілася |
6 кастрычніка 1929[1] |
Памерла |
2 снежня 2020[2][1] (91 год) |
Грамадзянства | |
![]() |
Карын Ліндберг (шведск.: Karin Lindberg, у замужжы Ліндэн, шведск.: Lindén; 6 кастрычніка 1929, Калікс, Швецыя — 2 снежня 2020) — шведская гімнастка, чэмпіёнка свету, чэмпіёнка Алімпійскіх гульняў 1952 года, сярэбраны прызёр Алімпійскіх гульняў 1956 года.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзілася ў 1929 годзе ў Каліксе, вырасла ў Стакгольме. Яна тройчы прымала ўдзел у Алімпійскіх гульнях у катэгорыі «камандныя практыкаванні з прадметам» у складзе зборнай Швецыі. Першы раз Карын ўдзельнічала ў Летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года ў Лондане. У 1950 годзе яна ў складзе зборнай перамагла на чэмпіянаце свету. У 1952 годзе на Летніх Алімпійскіх гульнях у Хельсінкі шведкі выйгралі залаты медаль у камандных практыкаваннях з прадметам, апярэдзіўшы зборную СССР і Венгрыі з вынікам 74,2 бала. На Летніх Алімпійскіх гульнях у Мельбурне ў 1956 годзе зборная Швецыі зноў набрала 74,2 балы ў камандных практыкаваннях з прадметам, але ў гэты раз іх вынік пераўзышлі спартсменкі з Венгрыі. Удзельніцы зборнай Швецыі атрымалі сярэбраны медаль.
У 1952 годзе Ліндберг была названая спартсменкай года. У 1955 годзе трапіла ў дарожна-транспартнае здарэнне. Пасля завяршэння кар’еры яна на працягу 17 гадоў вяла ранішнія заняткі гімнастыкай на тэлеперадачы Morgonpasset. Яна была старшынёй Асацыяцыі гімнастыкі акругі Эрэбру ў 1983—1991 гадах. Таксама працавала трэнерам і фармацэўтам.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б Karin Elisabet Lindberg 1929-10-06 — 2020-12-02 Idrottare, gymnast, lärare // (unspecified title) Праверана 12 лютага 2021.
- ↑ https://sok.se/idrottare/idrottare/k/karin-linden.html Праверана 19 снежня 2020.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Карын Ліндберг
- Нарадзіліся 6 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1929 годзе
- Нарадзіліся ў лене Нарботэн
- Памерлі 2 снежня
- Памерлі ў 2020 годзе
- Памерлі ў Швецыі
- Асобы
- Спартсмены паводле алфавіта
- Спартсмены Швецыі
- Чэмпіёны летніх Алімпійскіх гульняў 1952 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1948 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1952 года
- Гімнасты на летніх Алімпійскіх гульнях 1956 года
- Алімпійскія чэмпіёны ад Швецыі
- Алімпійскія чэмпіёны па спартыўнай гімнастыцы
- Сярэбраныя прызёры летніх Алімпійскіх гульняў 1956 года
- Чэмпіёны свету па спартыўнай гімнастыцы