Карын Тыдбек
Карын Тыдбек | |
---|---|
Асабістыя звесткі | |
Дата нараджэння | 6 красавіка 1977[1][2] (47 гадоў) |
Месца нараджэння | |
Грамадзянства | |
Прафесійная дзейнасць | |
Род дзейнасці | пісьменніца, пісьменнік навуковай фантастыкі, перакладчыца, выкладчык, паэтка |
Мова твораў | шведская мова |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Карын Тыдбек (шведск.: Karin Margareta Tidbeck; нар. 6 красавіка 1977, Стакгольм, Швецыя) — шведская пісьменніца-фэнтэзі.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Карын Тыдбек нарадзілася 6 красавіка 1977 года ў Стакгольме. У 2010 годзе дэбютавала як пісьменніца, напісаўшы зборнік навел «Vem är Arvid Pekon?». У 2012 годзе выйшаў яе раман «Amatka». У 2012 годзе выдавецтва Cheeky Frawg апублікавала зборнік апавяданняў «Jagannath», які стаў яе першай працай на англійскай мове і атрымаў станоўчыя рэцэнзіі.
Амерыканскі літаратурны крытык Геры К. Вулф назваў Тыдбек «адным з самых выразных новых галасоў у кароткай мастацкай прозе з часоў Марго Ленеген». У 2012 годзе зборнік увайшоў у спіс прэміі Джэймса Тыптры-малодшага і быў намінаваны на Сусветную прэмію фэнтэзі. Апавяданні «Augusta Prima», першапачаткова напісаныя на шведскай мове, Тыдбек пераклала на англійскую і атрымала прэмію за пераклад навуковай фантастыкі і фэнтэзі (2013 года) у катэгорыі «Кароткая проза».
Зноскі