Карэліцкая ратуша

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Помнік грамадзянскай архітэктуры
Карэліцкая ратуша
Ратуша была пасярэдзіне рыначнай плошчы. Па абодва бакі былі крамы.
Ратуша была пасярэдзіне рыначнай плошчы. Па абодва бакі былі крамы.
Краіна  Беларусь
Горад Карэлічы
Тып будынка Ратуша
Першае згадванне 1757
Стан не існуе

Карэліцкая ратуша — помнік драўлянага дойлідства XVIII ст. у Карэлічах. Знаходзілася на Рынку. Зараз не існуе.

Гісторыя[правіць | правіць зыходнік]

Вядома, што ратушы пачынаючы з XIV ст. будаваліся на пляцах у гарадах, якія атрымалі магдэбургскае права (права на самакіраванне). У гэтых будынках размяшчаўся адміністрацыйны орган горада — магістрат. I хаця ў архіўных дакументах няма звестак пра магдэбургскае права ў Карэлічах, але наяўнасць ратушы тут у XVIII ст. дае падставу вучоным лічыць, што Карэлічы мелі асобнае права на гарадское самакіраванне, нормы якога карэкціравалі магнаты Радзівілы, бо ім у той час належала мястэчка і сядзіба[1].

Збудаванне не захавалася. Не зберагліся і імёны майстроў, якія будавалі ратушу. Хутчэй за ўсё, гэта былі мясцовыя рамеснікі, бо цяслярская спецыяльнасць у той час была распаўсюджана ў гарадах і мястэчках Беларусі, у тым ліку ў Карэлічах.

У архіўных дакументах упамінаюцца цесляры з Карэліч Даніла Ліс і Фёдар Кракель, якія ў 1756—1758 гг. працавалі на будаўніцтве Нясвіжскага замка. Аднак лёс многіх драўляных збудаванняў таго часу аказаўся не вельмі шчаслівым. Так, не захаваліся ўзведзеныя рукамі беларускіх майстроў драўляныя палацы. Уявіць іх можна толькі па інвентарных апісаннях.

Архітэктура[правіць | правіць зыходнік]

Само памяшканне Карэліцкай ратушы займала адзін пакой. 3 двух бакоў да яе прымыкалі крамы, па 14 з кожнага боку (усяго іх налічвалася 28). У ратушу вялі дзве брамы, якія ўтваралі скразны праход па цэнтру будынка. Збудаванне з усіх бакоў акружалі прылаўкі. Вось як дакладна апісваецца ратуша ў інвентары за 1757 год: «Ратуша — пасярэдзіне базарнай плошчы. Па абодва бакі — крамы. Ёсць дзве двайныя брамы, абшытыя дошкамі, абабітыя цвікамі… 3 левага боку — 12 крам, усе з дзвярамі на завесах, з кручкамі і зашчэпкамі. Перад імі — прылаўкі. 3 другога боку, з боку сажалкі, таксама 12 крам. Па канцах такіх крам — 4. Усе гэтыя крамы, крытыя гонтам, — пад адным дахам»[2].

Зноскі

  1. Архіўная копія(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 24 сакавіка 2023. Праверана 12 лістапада 2023.
  2. Кореличи. tutejszy.ru. Праверана 12 лістапада 2023.

Спасылкі[правіць | правіць зыходнік]