Перайсці да зместу

Кастусь Станкевіч

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кастусь Станкевіч
Дата нараджэння 1925
Месца нараджэння
Дата смерці 27 лістапада 1989(1989-11-27)
Месца смерці
Месца працы
Член у

Кастусь Станкевіч (192527 лістапада 1989) — грамадскі дзеяч беларускай дыяспары ў Аўстраліі.

Біяграфія[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў м. Турэц (Карэліцкі раён) у сялянскай сям'і ў 1925 годзе. Падчас нямецкай акупацыі вывезены на працы ў Германію, адкуль у 1949 годзе разам з жонкай Эміліяй эміграваў у Аўстралію. У Адэлаідзе вучыўся ў Школе радыё- і тэлемэханікі. Атрымаўшы дыплом, працаваў у фірме «Philips», а потым арганізаваў уласны бізнэс. Адразу далучыўся да новаарганізаванай беларускай грамады ў Адэлаідзе. Актыўна дапамагаў у пабудове беларускай царквы і ад 1966 году займаў розныя пасады ў парафіяльнай радзе, а ў 1974—1988 гадах — яе старшыня. Ініцыятар пабудовы прыцаркоўнай залы, што ператварылася ў цэнтр беларускіх мерапрыемстваў. Напісаў партрэты Янкі Купалы і Якуба Коласа для беларускай залы. У пач. 1980-х гадоў — старшыня Федэральнай рады беларускіх арганізацый у Аўстраліі. Ад жніўня 1989 года (у апошнія месяцы жыцця) выконваў абавязкі сакратара Беларускага аб’яднання ў Паўднёвай Аўстраліі.

Літаратура[правіць | правіць зыходнік]

  • Гардзіенка, Н. Беларусы ў Аўстраліі: да гісторыі дыяспары / Натальля Гардзіенка; Прадмова І.Сурвіллы. — Мн.: Беларускі кнігазбор, 2004. — 468 с., [4] арк. — (Бібліятэка Бацькаўшчыны, Кніга 3).